Старонка:Апавяданьні (Адам Бабарэка).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А так, браце. Бывала корпаліся мы на сваіх загончыках, корпаліся, а далей і абрыдзела. Ты й туды, ты й сюды, а яно ўсё — нехваткі, а яно ўсё — недастаткі. Як прышла гэта савецкая ўлада, то нам і прырэзалі крыху зямлі, але-ж што, калі ўзбіцца на гаспадарку трудна. Тое ёсьць, таго няма. Як кажуць, — хлеб ёсьць, квасу няма. Так і мы — ня спытвалі таго й другога разам. А багатшыя з нас ўсё пасьміхоўваліся — падкеплівалі. Але-ж толькі таго — сьмейцеся, калі вам сьмешна, хоць вам та плакаць хочацца, думалася нам. А мы будзем рабіць, як нам розум дыктуе. Ды прыяжджалі да нас з местаў з рознымі парадамі, але ўсяго было — і верылі і ня верылі.

Але вось скончылася вайна, і пачалі нашы хлопцы варочацца з Чырвонае арміі. А ведама, што солдат — то ня баба. Перш за ўсё яны паўлазілі, бач — мы іх павыбіралі ў сельсавет, у валасны савет. А там і пашло ўсё іначыцца. Пачалі гаіцца балючыя нашы болькі. От так струп за струпамі пачаў злазіць з нашага цела. У хурманках парадак увялі, зямлю нанава памеркавалі, з падаткамі стала менш непаразуменьняў. Адным словам, пачалі дбаць. Настаўніка сабе выпатрабавалі. Адчынілі школку тут у вадной хаце. Газэты пачалі атрымліваць. Пачалі мы варушыцца.

Але-ж цяжка патом жылося. Усё на хлеб, калі што прыдабыць. А тут яго й заобмаль. Вось гэта нек раз настаўнік, як мы ўсё бедавалі, што ярына хібіла, вазьмі да й падай нам