Старонка:Апавяданьні (Адам Бабарэка).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

міць і маё сэрца. Але-ж ня плакаць мне хочацца, а хочацца зьнішчыць твае сьлёзы-гора. А яно вялікае. І ня толькі над нашаю хаткай вісіць. Яно ва ўсіх шэранькіх, кудлатых, расьцярушаных… Душыць, гняце й упіваецца сьлязьмі матак, бацькоў, дзядоў, бабуль, сыноў-братоў і дочак-сёстраў. І гэтае гора, мамка, ад людзей, ад людзей, што многа маюць, самі не працуюць а нас наймаюць.

Ты сама, падумай. Ну, сядзеў бы я дома… Няўжо нас гора-бяда пакінула-б? Няўжо з свайго агародчыку да чужіх недаедкаў шчасьце-б у нас завітала? Няўжо ты па сабе ня ведаеш, што за цэлы век ня было ў цябе прасьветлай часіны?

Ты часта ўспамінаеш сваіх пакойных дачок. „Чаму ўсе яны паўміралі? Хай-бы хоць адна была жыва, мо’ і мне лягчэй было-б на старасьці веку дажываць“, — часта кажаш ты. А як табе здаецца, чаму яны ня жывы? Ты-ж іх даглялала, але… часта ў двор зарабляць трэба было хадзіць. І чаму гэта яны — паны такую гібель маюць, а мы… Мама, і мы людзі. Ці мы-б ня ўмелі палюдзку пажыць? Ці ня сумелі-б мы весяліцца і радавацца на жыцьцё з нашаю любасьцю да працы, да зямелькі. Бацька наш век біўся, біўся і нарэшце змогся. Ня лічылі і вы самі, мусіць, сябе за людзей, калі мяне хацелі вывясьці ў людзі. Няўжо думаеш, я ня ведаю колькі табе каштавала недаяданьняў, недасыпаньняў, непасільнае працы, гэтае „ў людзі“. Мамка, я знаю.