Старонка:Апавяданьні (Адам Бабарэка).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

усімі забытыя… Зайздросьцілі тым палоскам, што ў далі зелянелі зялёнаю руньню.

— Чаму к нам ніхто ня прыдзе, чаму нас ніхто ня вылечыць? — з сярэдзіны чуўся голас да тых капытоў, што тут часамі тапталіся.

— Пражанеце ад нас смактуна, адапхнеце ад нас балота! Нашто яно дарэмна з нас высмоктвае ўсе сокі, якімі-б мы ўзгадавалі буйнае жыта? — крычала з пад плуга баразёнка.

— Дарэмна будзе.

І плуг заварочваў назад.

— Тут смурод.

І палез вышай і далей ад балота.

Ня раз бачылі палосы плуга. Ня раз за весь век бярэзінкі сюды заблуджаў ён і ўзорваў кускі. Ня раз яны засяваліся і рукою людзкою, ня раз прыносіў і вецер пылу — насеньня, але нічога тут ня ўзростала. Калі-ж і ўсходзіла, дык зараз-жа і гінула. Усё высмоктаў смактун і цягнуў у балота. Яно разбухала, падходзіла, як цеста ў дзяжы, але ніколі нічога не гаварыла.

— Трэба рыдлёўка, трэба, — затрашчала бярэзіна пад моцны шум ветра з балота.

А малюсенькія, дробненькія зярняткі?

Яны з тым шухам паляцелі вышай.

На лепшы грунт тых самых палос…

1923 г.