Старонка:Апавяданьні (Адам Бабарэка).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яна ня чула шчэ, як смактун і к ёй падкрадваўся, і часта злавала на бярэзінку.

— Сама згніла — сьмярдзіць, дык смурод ёй і падабаецца, — з нейкім зухвальствам казала ялінка.

Што будзе далей, ніколі аб гэтым яна шчэ ня думала.

Праўда, часамі зайздросьціла яна толькі тым, што здалёк шапацелі, што ля стужкі сіняй гайдалі сваімі лапамі.

Але…

— „Карэньням маім і тут вольна“.

Здавалялася яна такою думкаю. Ня любіла толькі ветра з балота.

Але ніхто гэтулькі ня ведаў пакуты, ніхто гэтак не цярпеў ад балота, як тыя палоскі, што ўпіраліся ў яго.

Яны многа, многа вякоў пражылі, а шчэ больш бачылі жыцьця тых расьлінак, якія садзіліся на іх, якія жылі тут. Ня лічылі яны, колькі ўсякіх было тут насельнікаў, колькі было тут такіх, што хацелі закрыць сабою ўсе палосы. Але ўсе патугі, увесь імпэт іх быў дарэмны.

Палоскі былі хворыя. Хварэлі тэй хваробай і іх насельнікі, іх госьці прошаныя й няпрошаныя.

— Яшчэ ўгары… там вышай, сяк-так, а тут нельга жыць, — шапацелі дзікія расьлінкі.

— Смактун, смактун…

Уцякаў адгэтуль, нават, крот.

І зайздросьцілі гэтыя палоскі, гэтыя прагалкі пустыя, няўзораныя, усімі пакінутыя,