Гэта старонка была вычытаная
Строфа 2-я
Больш за ўсе гарады шануеш ты Тэбы.
Быццам маці тваю, што забіў
Зэўса страшэнны пярун[1].
Горад наш родны цяпер
Ў цяжкай хваробе увесь.
Прыдзі, каб ачысьціць яго,
З Парнаскай гары, ці праз мора,
Праз шумныя хвалі пратокі[2].
Антыстрофа 2-я
Га, правадыр палаючых зор і начных
Песень і клічаў сьвятых[3].
Роднае Зэўса дзіця!
Зьявіся, ўладар, і няхай
Прыдуць з табой і бакханкі,
Якія ў шаленстве сьвятым
Водзяць ўсю ноч карагоды
I славяць вялікага Якха!
|}
ЭКСОД
(Заключэньне)
ЗЬЯВА 1-я
(Уваходзіць весьнік)
Весьнік Насельнікі сьцен Кадма й Амфіона[4], |
- ↑ Маці Бакха Сэмэла захацела ўбачыць Зэўса (бацьку Бакха) ува ўсёй яго велічы. Ён споўніў яе просьбу, але яна не магла вытрымаць яго боскае велічы і была забіта бліскавіцай.
- ↑ Пратока Эўрып, аддзяляючы востраў Эўбею ад контынэнту.
- ↑ Галоўныя оргіі Бакха рабіліся па начах пры сьвятле паходняў.
- ↑ Кадм—закладчык Тэб, а сын яго Амфіон—будаўнік сьцен гораду. Ён іграў на флейце так чароўна, што пад уплывам яго музыкі камні самі сабою рухаліся і складваліся ў сьцены.