Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана
— 86 —

Пакуль яшчэ жыве на сьвеце чалавек.
Бо заўжды так трапляецца, што лёс
Няшчасных падымае і, наадварот,
Шчасьлівых ўніз бязьлітасна скідае.
Сьмяротныя ня ведаюць, што з імі будзе.
Раней здавалась мне: які Крэонт шчасьлівы!
Ад ворагаў зямлю Кадмеяву ён збавіў,
І ўладу над страной ён ўсю сабе забраў,
І добрымі дзяцьмі[1] квіце яго сям‘я.
І зьнікла раптам ўсё! Бо калі радасьці
Ня мае чалавек, ўжо ня лічу тады,
Што ён жыве,—жывы ён толькі труп.
Багацьце мей у хаце, мей уладу,
Вяліч тырана,—ты калі ня знойдзеш
Ва ўсім тым радасьці, ня даў-бы я
За гэтае усё і цені дыму.

Корыфэй

Якая здарылася новая бяда
З царом Крэонтам? З весткай ты якой прышоў?

Весьнік

Памёр ён. А жывы—прычына сьмерці.

Корыфэй

Дык хто-ж памёр? І хто забіў? Кажы хутчэй!

Весьнік

Загінуў Гэмон. Згіб ад ўласнае рукі.

  1. Апрача Гэмона, Крэонт меў яшчэ сына Мэгарэя, якога ён яшчэ раней прынёс у ахвяру багом, каб даць перамогу Тэбам.