Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ 3-я

ЗЬЯВА 1-я

(Уваходзіць Гэмон)

Корыфэй (да Крэонта)

Вось і Гэмон ідзе. У сямейцы тваёй
Ён адзіны сынок. Ці-ж бядуе аб тым,
Лёс які будзе мець нявеста яго,
Антыгона, якую ён шчыра кахаў?

Крэонт (падымаецца з сядзеньня)

Мы зараз будзем ведаць лепш, чымся прарокі.

(Да Гэмона)

Мой сын, ці ты ідзеш на бацьку злы, бо чуў
Прысуд яго рашучы аб тваёй нявесьце,
Альбо табе я буду дарагім заўсёды?

Гэмон

Я твой, мой бацька, ты парады мне даеш
Карысныя, заўсёды я спаўняць іх буду.
Пакуль мяне вядзеш ты добра, я ня стану
Лічыць каханьне даражэйшым за цябе.