Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 45 —

Крэонт

Адважылася ўсё-ткі ты пераступіць загад?

Антыгона

Сапраўды, то ня Зэўс агаласіў яго.
I Дыкэ[1], што жыве з падземнымі багамі,
Такіх людзям законаў не давала.
І твой загад я не магла лічыць такім,
Каб, дадзены людзьмі, ён мог-бы скасаваць
Багоў закон, няпісаны і вечны.
Ні ўчора, ні цяпер зьявіўся той закон,
Спрадвеку існаваў, заўсёды ён жыве,
Ніхто ня ведае, калі зьявіўся ён.
Вось за яго баялася я прад багамі
Адказ даваць,—людзей-жа не баюся я зусім.
Я-ж добра ведаю, што я памру, хаця-б
Ты мне й не пагражаў. Чаму-ж і не памерці?
Я сьмерць раней пары карыснаю лічу.
Бо хто жыве, як я, сярод няшчасьцяў сталых,
Няўжо лічыць нябудзе сьмерць жаданым сном?
Таксама й для мяне зусім ня будзе гора
Такі мець лёс. А вось, калі-б я брата
Памершага пакінула непахаваным,
Было-б вось гэта гора. Іншага ня знаю.
Табе здаецца, што раблю я, як дурная?
Глядзі-ж, каб ты ня быў дурнейшы за мяне.

Корыфэй

Суровы бацькаў дух паказвае дзіця
Суровае, хіліцца прад бядой ня ўмее.

  1. Дыка, Дыкэ—багіня справядлівасьпі, дачка Зэўса і Тэміды.