Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Д3ЕЯ 1-я

ЗЬЯВА 1-я

(Уваходзіць Крэонт)

О, грамадзяне, горад наш багі патрэсьлі
Ў вялікай буры й зноў у прыстань прывялі
З усіх тэбанцаў вас паслаў я запрасіць,
Каб вы прышлі, бо добра ведаў тое,
Што вы заўсёды шанавалі ўладу Лая.
Калі-ж Эдып наш горад вызваліў і потым
Загінуў сам, прызналі вы яго сыноў
І вернымі падданымі ім засталіся.
Калі-ж яны падвойнай сьмерцю згіблі разам
У дзень адзін, бо ўласнымі рукамі
Ў ганебнай бойцы брата брат забілі,
Я атрымаў ўсю ўладу й царскі трон,
Бо я бліжэйшы родзіч згінуўшых цароў.
Але пазнаць як цяжка душу чалавека,
Пазнаць яго характар, думкі, покуль ён
Ня мае ўлады і законаў не дае.
Я думаю, што той, хто, маючы уладу
Дзяржаўную, парад ня хоча слухаць добрых,
Ад страху-ж нейкага язык трымае моўчкі,
Злым быў даўней такі, злым будзе і цяпер.
Таго-ж, хто бацькаўшчыны больш кахае