Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 28 —

Антыстрофа 1-я

Па над дахамі стаў і зусюды ён дзіды навёў,
Што жадалі крыві, але вось
Ён ад нас адышоў і мячы свае нашай крывёю
Не напаіў, і паходняў агнём
Нашых сьцен не спаліў,
Бо вокліч Арэя[1] пачуў за сьпіной,—
Арла перамог дракон[2].
Бо пагардны язык ненавідзіць Зэвэс.
Ён убачыў, як ворагі нашыя йшлі,
Быццам бурны бушуючы струмень ляцеў.
І бронь залатая блішчэла на іх.
Бліскавіцу страшэнную кінуў Зэвэс
На самой ўжо сьцяне у таго,
Хто пабедныя песьні зьбіраўся пяяць[3].

Строфа 2-я

З грукатам паў на зямлю пад маланкай
Той, хто нёс нам агонь. З парываньнем акрутным
Вораг шалеў, ак быццам
Бура-зладзейка няслася.
Гэтага так загубіў,
Іншых іначай губіў вялікі, грозны Арэй,
Нам спагаджаючы бог.
Проці брамаў сямёх вось сямёрка цароў,
Што змагацца хацелі адзін на адзін.
Яны Зэўсу пакінулі бронь сваю ўсю.
Толькі тыя браты нешчасьлівыя два,

  1. Арэй—страшэннае лютае боства вайны і бітваў.
  2. Арла перамог дракон. Арол тут—сымболь аргэйцаў. Дракон—сымболь тэбанцаў, бо, як кажа міт, закладчык Тэб Кадм забіў дракона і, па загаду багіні Атэны Паляды, вырваў у яго зубы і пасеяў іх, і з гэтых драконавых зубоў і вырасьлі з зямлі асілкі, продкі тэбанцаў.
  3. Тут разумеецца Капанэй, адзін з аргоскіх цароў. Ён зьняважыў Зэўса сваёю пагардаю да яго пяруноў, і за гэтае Зэўс забіў яго маланкаю.