Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 27 —

Ісмэна

Ідзі-ж, калі так хочаш. Толькі-ж ведай, што
Хоць неразумную, цябе я ўсё-ж люблю.

(Адыходзіць у тыя-ж правыя дзьверы. Сцэна
некалькі. часу застаецца пустою).

ПАРОД

(Уваход хору)

(Уваходзяць 15 старцаў—тэбанскіх старшынь
Раніца. Зьяўляюцца першыя праменьні сонца,
якія асьвятляюць палац)

ХОР

Строфа 1-я

Промень сонца агністы, над Тэбамі ты заблішчэў,
Як ніколі яшчэ раней!
Ты зьявіўся нам ўрэшце, вока сьветлага дню,
Над Дыркейскай крыніцай[1] зазьяўшы.
Вой прышоў з Аргосу да нас
Ў броні увесь і з белым шчытом.
Хутка пагнаў яго промень агністы,
Нібы аброцьцю гнаў хто каня.
На зямельку бацькоў яго вёў Полінік.
Ён падняўся на нас дзеля сваркі братоў,
Наляцеў на зямельку, як баццам арол,
Праразьліва крычаў, шчыты-крыльлі ён меў,
Што блішчэлі на сонцы, як белы той сьнег.
Ён аружжа меў шмат,
На шлямох меў грывы з конскіх хвастоў.

  1. Дыркэ, Дыркейская крыніца—крыніца на заходнім баку горада Тэб.