Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 23 —

Сюды ідзе Крэонт. каб ясна абвясьціць
Ня ведаючым ўсім загад свой. Мае быць
Гіаважны той загад. Забіты будзе той
Каменьнем хто адважыцца рабіць супроць.
Вось справа як стаіць. Пакажаш хутка ты,
Дачку, якую мелі нашыя бацькі.

Ісмэна

Калі стаіць так справа, што-ж магла-б зрабіць
Пры ўсім маім жаданьні я, мая сястрычка?

Антыгона

Ці будзеш ты рабіць са мною разам, што хачу?

Ісмэна

У чым-жа небясьпека? Ў думцы што ляжыць?

Антыгона

Ці разам ты са мной паднімеш брата труп?

Ісмэна

І пахаваць, што ўсім Крэонт забараніў?

Антыгона

Як мне, так і табе-ж ён брат. Калі-ж са мной
Ня хочаш быць, адна яго ня здраджу я.