Бакха (оргіі), уночы запальвалі паходні і з распушчанымі валасамі і вянкамі на галавах і кіямі (тырсамі) ў руках у экстатычным шаленстве скакалі і бегалі па гарах з крыкамі: іо, Бакх, эвоэ, эвоэ! і г. д.
23. Музы—дзевяць багінь навук і мастацтваў. Культ іх быў цесна зьвязаны з культам Дыаніса (Бакха). Флейта, улюблёны інструмант сатыраў (напоў людзі, напоў казлы), якія заўсёды хадзілі разам з Бакхам.
24. Сімплегады—дзьве скалы ў Баспорскай пратоцы, паміж марэй Чорнага і Мармуровага.
25. Сальмідэс—вузкая берагавая паласа зямлі на поўнач ад Баспору Тракійскага. Потым там быў і горад Сальмідэс.
26. Фінэй—цар Тракійскі, меў жонку Клеопатру, дачку бога вятроў Борэя. Каб ажаніцца з прыгожай сястрою Кадма Ідофеяй, ён замкнуў Клеопатру ў турму. Ідофея ненавідзела сваіх пасынкаў Пандыона і Плексыппа, сыноў Клеопатры, доўга іх перасьледвала і нарэшце асьляпіла ім вочы ткацкім чаўнаком і жывымі пахавала іх у падземным склепе.
27. Эрэхтэй—старадаўні герой Аттыкі, сын зямлі, выхаванец багіні Атэны, культ якой ён увёў у горад Атэны.
28. Борэада—дачка Борэя, Клеопатра.
29. Мойры альбо Паркі,—багіні лёсу.
30. Прарочымі птахамі лічыліся такія, якія лятаюць асабліва высака (бліжэй да неба, да