цей—7 сыноў і 7 дачок. Яна зьняважыла багіню Лятону, маці Аполёна і Дыаны (Артэміды), якая мела толькі гэтых двух дзяцей, і патрабавала, каб яе шанавалі таксама, як і Лятону. За гэтае Аполён перастраляў усіх яе дзяцей, а яна сама „скамянела“ ад гора і зрабілася скалой (на гары Сіпіле ў Лідыі), якая вечна плача.
17. Гл. ўвагу 3.
18. Гай Дэмэтры і Коры ў прадмесьці Тэб, каля Дыркейскай крыніцы.
19. Пэрсэфона (альбо Кора)—жонка Гадэса, багіня падземнага царства.
20. Даная—дачка аргоскага цара Акрысія. Яму было прадказана, што ў Данаі народзіцца сын, які заб‘е яго, Акрысія. Акрысій замкнуў Данаю ў медную вежу, але Зэўс увашоў у вежу пад відам залатога дажджу, і ад яго Даная нарадзіла сына Пэрсэя. Акрысій загадаў замкнуць маці з сынам у скрыню і кінуць у мора, але яны выплылі, і прароцтва ў канцы канцоў споўнілася.
21. Дрыантаў сын Лікург—цар гэдонаў (у Тракіі), супрацівіўся распаўсюджаньню культа Дыаніса. За гэтае Дыаніс пакараў яго вар‘яцтвам, а яго царства бясплодзьдзем. Калі-ж звар‘яцеўшы Лікург зрабіў некалькі злачынстваў, гэдоны паўсталі і замкнулі яго ў пячоры гары Пангэя.
22. Бакханкі, мэнады—жанчыны, якія, абхопленыя экстазам, адпраўлялі містычны культ