Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Прынцэса цэлы дзень стаяла на даху палаца ды глядзела на неба - яна чакала свайго турэцкага бога. І не дачакалася. Мусіць, яна і да гэтага часу чакае яго.

А купецкі сын ходзіць па белым свеце і расказвае казкі Толькі гэтыя казкі ўжо не такія вясёлыя, як была тая, першая яго казка пра серныя запалкі.

Ёлка

Расла ў лесе прыгожая ёлачка; месца ў яе было добрае—і сонца ёй хапала і паветра было досыць; а навакол раслі таварышы: старэйшыя - елі і сосны. І ёлачцы не цярпелася, каб хутчэй вырасці самой; яна не зважала ні на цёплае сонейка, ні на свежае паветра; не цікавіла яе і балбатня вясковых дзяцей, што бегалі па лесе, збіраючы сўніцы або маліну. Назбіраўшы поўны кубак або нанізаўшы ягадкі на пруткі, яны часта падсаджваліся адпачыць каля ёлачкі і казалі:

— Якая слаўная маленькая ёлачка!

Хоць ты не слухай такой гаворкі!

За год яна падрасла на адно кальцо, на другі год—яшчэ на адно: па колькасці гадовых кольцаў у ёлкі заўсёды можна падлічыць, колькі ёй год.