Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

За горадам была пабудавана вялікая шыбеніца. Вакол яе стаяла войска і шмат народу. Кароль і Каралева сядзелі на раскошным троне. Насупраць сядзелі суддзі і ўся дзяржаўная рада. І вось салдата прывялі на лесніцу, і кат ужо збіраўся накінуць яму на шыю пятлю. Але тут салдат папрасіўся хвіліначку пачакаць.

— Мне-б вельмі хацелася,—сказаў ён, - выкурыць люльку тытуну - гэта-ж будзе самая апошняя люлька ў маім жыцці.

А ў гэтай краіне быў такі звычай: апошняе жаданне асуджанага на смерць павінна быць выканана. Вядома, калі гэга было дробнае жаданне.

Таму кароль ніяк не мог адмовіць салдату. Салдат сунуў у рот люльку, выцягнуў сваё крэсіва і стаў высякаць агонь. Ударыў ён па крэменю раз, ударыў два, ударыў тры—і вось перад ім з'явіліся тры сабакі: у аднаго вочы былі як чайныя сподкі, у другога—як млынавыя колы, у трэцяга—як вэжы.

— Ну-ка, памажыце мне вызваліцца ад пятлі!—сказаў ім салдат.

Тут усе тры сабакі кінуліся на суддзяў і на дзяржаўную раду: таго схопяць за ногі, гэтага за нос, і давай падкідваць, ды так высока, што, падаючы на зямлю, усе разбіваліся ўшчэнт.

— Мяне не трэба! Я не хачу!- закрычаў кароль, але самы вялікі сабака схапіў яго разам з каралевай і падкінуў. абодвух угару. Тут войска спалохалася, а народ стаў крычаць:

— Хай жыве салдат! Будзь, салдат, нашым каралём і вазьмі сабе за жонку прынцэсу!

Салдата пасадзілі ў каралеўскую карэту і павезлі ў палац. Тры сабакі скахалі перад карэтай і крычалі: "ура!". Хлапчукі свісталі, а войска аддавала чэсць. Прынцэса вышла з мядзянага замка і зрабілася каралевай. Зразумела, яна была зусім задаволена.

Вяселле спраўлялі цэлы тыдзень. Тры сабакі таксама сядзелі за сталом, елі, пілі і лыпалі сваімі вялізнымі вачыма.