Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цябе добра, толькі ў кішэнях, пэўна, пуста. Хочаш, я дам табе трошай, салдат?

— Дзякую, старая ведзьма! Ад грошай толькі дурні адмаўляюцца! — сказаў салдат і падставіў быў сваю кішэню.

— Э, не! сказала ведзьма. - Пачакай крыху. Вунь бачыш тое вялікае дрэва,—яно ў сярэдзіне пустое. Лезь на дрэва, - там наверсе дупло. Залязай у гэтае дупло і сспускайся на самы ніз. А я абвяжу цябе вяроўкай вакол пояса і выцягну назад, як толькі ты крыкнеш.

— А навошта мне лезці ў гэтае дупло? - спытаў салдат.

— Па грошы, — адказала ведзьма. — Дрэва гэтае не простае. Як толькі спусцішся ў самы ніз, убачыш доўгі падземны ход. Там зусім светла, — і ўдзень і ўначы гараць сотні лямп. Ідзі прама па падземным ходзе, нікуды не зварочвай. А дойдзеш да канца, прама перад табой будуць трое дзвярэй. У кожных дзвярах тырчыць ключ. Павярні яго—і дзверы адчыняцца.

"У першым пакоі стаіць вялікі куфар. На куфры сядзіць сабака. Вочы ў гэтага сабакі як два чайныя сподкі. Алё ты не бойся! Я дам табе свой сіні клятчаты фартух, рассцялі яго на падлозе і смела хапай сабаку. А схопіш — саджай яго хутчэй на мой фартух. Ну, а потым адчыняй куфар і бяры з яго грошы, колькі хочаш. Ды толькі ў гэтым куфры адны медзякі. А калі срэбра захочаш—ідзі ў другі пакой. І там стаіць куфар. І на тым куфры сядзіць сабака. Вочы ў яго, што твае млынавыя колы. Толькі ты не палохайся—хапай яго і саджай на фартух, а потым бяры сабе сярэбраныя грошыкі. Ну, а калі ўжо табе захочацца золата — ідзі ў трэці пакой. Сярод трэцяга пакоя стаіць куфар, даверху поўны золатам. Куфар гэты пільнуе самы вялікі сабака. Кожнае вока яго як вежа. Калі здолееш ты пасадзіць яго на мой фартух - тваё шчасце: не кране цябе сабака. Бяры тады золата, колькі душа твая захоча!"

— Усё гэта вельмі добра, — сказаў салдат. — Але што-ж ты з мяне возьмеш за гэта, старая ведзьма? Што-небудзь ды табе ад мяне трэба.