Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Стойкі алавянны салдацік

Былі калісьці на свёце дваццаць пяць алавянных салдацікаў. Усе яны былі сынамі адной маткі—старой алавяннай лыжкі—і, значыцца, даводзіліся адзін аднаму роднымі братамі. Яны былі вельмі прыгожыя: стрэльбы на плячы, грудзі выпуклыя, мундзір чырвоны з сінім. Цудоўныя салдацікі!

Яны ляжалі, усе дваццаць пяць, у картоннай каробцы. У ёй было цёмна і цесна. Але вось аднаго разу каробка адкрылася.

— Ах, алавянныя салдацікі!—закрычаў маленькі хлопчык і ад радасці запляскаў у далоні. Яму падарылі алавянных салдацікаў у дзень яго нараджэння.

Хлопчык зараз-жа ўзяўся расстаўляць алавянных салдацікаў на стале. Дваццаць чатыры салдацікі былі зусім аднолькавыя, а дваццаць пяты салдацік быў аднаногі. Яго адлівалі апошнім, і волава трохі не хапіла. Аднак ён і на адной назе стаяў таксама цвёрда, як і іншыя на двух.

Вось з гэтым аднаногім салдацікам і адбылася незвычайная гісторыя, якую я вам зараз раскажу.

На стале, дзе хлопчык расставіў сваіх салдацікаў, было шмат розных цацак. Але лепшай ад усіх цацак быў цудоўны картонны палац. Праз яго маленькія вокны можна было бачыць усе пакоі. Перад самым палацаэм ляжала люстэрка. Яно было зусім як сапраўднае возера, і вакол гэтага люстранога возёра на драўляных падстаўках стаялі маленькія зялёныя дрэвы. Па возеру плавалі васковыя лебедзі і, выгнуўшы даўгія шыі, цешыліся сваім адлюстраваннем. Усё гэта было надзвычай добра, але мілей за ўсё была дзяўчынка, якая стаяла на парозе палаца. Яна была таксама выразана з картону; на ёй была спаднічка з тонкага баты