Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

"Ну, гэта мы зараз убачым", падумала старая каралева, але не сказала нікому ні слова. Яна пайшла ў спальню, скінула з ложка ўсю пасцель і палажыла на голыя дошкі гарошыну. А потым накрыла гарошыну дваццаццю матрацамі ды яшчэ дваццаццю пярынамі з гагачага пуху.

На гэтую пасцель і паклалі прынцэсу спаць.

Раніцою яе спыталі, ці добра яна спала:

— Ах, вельмі дрэнна! - сказала прынцэса. — Я ўсю ноч не магла сплюшчыць вачэй. Бог ведае, што за пасцель у мяне была! Мне здавалася, што я ляжу на булыжніках, і цяпер усё цела ў мяне ў сіняках. Ах, я спала вельмі, вельмі дрэнна!

Туг усе паверылі, што яна сапраўды прынцэса як мае быць.