Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

не ўцячы. А я тым часам зраблю для вас у твані ўтульнае гняздзечка.

У рацэ расло шмат куўшынак; іх шырокія зялёныя лісці плавалі па вадзе. Самы вялікі ліст быў далей за ўсіх ад берага. Жаба падплыла да гэтага ліста і паставіла на яго арэхавую шкарлупіну, у якой спакойна спала дзяўчынка.

Раніцою прачнулася Дзюймовачка і раптам убачыла, што яна ляжыць на лісце куўшынкі; навакол, куды ні глянеш, вада, а бераг ледзь віднеецца воддалі. Дзюймовачка вельмі спалохалася і заплакала.

А старая жаба сядзела ў твані і ўпрыгожвала свой дом чаротам і жоўтымі куўшынкамі,—яна хацела дагадзіць маладой нявестцы. Калі ўсё было гатова, жаба паплыла са сваім брыдкім сынком да ліста, на якім сядзела Дзюймовачка, каб узяць яе калыску і паставіць у спальні. Старая жаба нізка прысела ў вадзе перад дзяўчынкай і сказала:

— Вось мой сынок! Ён будзе тваім мужам. Вы добра зажывеце з ім у нас у твані.