Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

шчасце; ёй сумна было разлучацца з родным лесам, з тым кутком, дзе яна вырасла. Яна-ж ведала, што ніколі больш не пабачыць сваіх мілых падружак—кветак, кустоў, а можа нават і птушак. Ад'езд быў нё такі ўжо прыемны!

Дрэўца супакоілася толькі тады, калі апынулася разам з другімі дрэвамі на дварэ і пачула каля сябе мужчынскі голас:

— Цудоўная ёлка! Вось такая нам і патрэбна!

З'явіліся двое франтаватых слуг, узялі ёлку і аднеслі ў вялізную, раскошную залу. Па сценах віселі партрэты, а на вялікай кафлянай печцы стаялі кітайскія вазы са львамі на покрыўках. Усюды стаялі крэслы-качалкі, шоўкавыя дываны і вяліхія сталы, заваленыя кніжкамі з малюнкамі і цацкамі ”на тысячу і сто талераў“, як казалі дзеці. Ёлку пасадзілі ў вялікую бочку з пяском, але ніхто не бачыў, што гэта бочка, бо яе абгарнулі зялёнай тканінай і паставілі на стракаты кавёр. Як трапятала ёлачка! Што-ж цяпер будзе?

Прышлі слугі і маладыя дзяўчаты і сталі прыбіраць ёлачку. Павесілі на голлях ласункі ў маленькіх сёеткіх, выразачых з каляровай паперы. Паміж іх нібы выраслі залачоныя яблыкі і арэхі, а ў зеляніне закалыхаліся лялькі, зусім падобныя да жывых чалавечкаў; такіх ёлка яшчэ і не бачыла. Нарэшце да галін прымацавалі сотні рознакаляровых маленькіх свечак, а на самай верхавіне—вялікую зорку з сусальнага золата. Да чаго ж гэта было прыгожа, нават выказаць нельга!

— Сёння ўвечары ёлка так і заззяе! -сказалі ўсе.

— Ах! — падумала ёлка, — хоць-бы ўжо хутчэй прышоў вечар і запалілі свечкі! А што-ж будзе потым? Ці не з'явяцца сюды з лесу іншыя дрэвы, каб паглядзець на мяне? Ці не прылятуць да вокнаў вераб'і? А можа я ўрасту ў гэты цэбар і буду стаяць тут убранаю і зіму і лета?“

Ад напружанага чакання ў яе нават забалела кара, а для дрэва гэта таксама непрыемна як для нас, калі баліць галава.

Нарэшце запалілі свечкі. Што за бляск, што за раскоша! Ёлка задрыжала ўсімі галінамі, ад чаго адна з свечак падсмаліла зялёныя іглы, і ёлка балюча апяклася.

— Ай-ай! — закрычалі паненкі і пастараліся хутчэй загасіць агонь.