Старонка:Андрэй Мрый.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Біяграфічныя ведамкі пра аўтара аповесьці «Запіскі Самсона Самасуя» — Андрэя Мрыя — тымчасам могуць быць пададзеныя адно вельмі скупа: запраўднае прозьвішча ягонае — Андрэй Шашалевіч, месца й даты нараджэньня дакладна ўстанавіць сяньня няма магчымасьці — ведама адно, што пісьменьнік нарадзіўся дзесь на Магілеўшчыне (паўдзённа- ўсходняй, хіба — над Сожам, ці блізка яго) ў сям’і кагось із г. зв. «селавой інтэлігенцыі» (даўнейшай) — ці то калішняга «валаснога пісара», ці то, можа, кагось ізь селавога праваслаўнага клеру (сьвятара ці дзяка); у часе друкаваньня «Запісак Самсона Самасуя», г. зн. у 1929 годзе, аўтару іхнаму на вока было год за трыццаць (паводля ўспамінаў аднае асобы, што працавала нейкі час разам зь пісьменьнікам у Слоўнікавай Камісіі Беларускае Акадэміі Навукаў, у 1932 годзе яму якраз споўнілася 40 год, г. зн. ён мусіў быць народжаным у 1892 г.).

У літаратуру Мрый прыйшоў сьлядамі свайго крыху малодшага брата, Васіля Шашалевіча, пісьменьніка- драматурга, аўтара цэлага сьцягу п’есаў, як «Апраметная» (зьнятая бальшавікамі із сцэны за зыркі нацыяналізм), «Змрок», «Воўчыя ночы», «Сьімфонія гневу» й інш., да таго-ж аднаго з заснавальнікаў ведамага беларускага літаратурна- мастацкапа згуртаваньня «Ўзвышша» (сёстры братоў Шашалевічаў таксама працавалі ў нашым мастацтве, як акторкі). Пад дзеяньнем братавага прыкладу пачаў сваю пісьменьніцкую дзейнасьць і Мрый, дзесь каля 1926-1927 г.г., ад часу да часу зьмяшчаючы свае сатырычныя апавяданьні- навэлі ў тагачасных менскіх беларускіх газэтах («Савецкая Беларусь», «Голас Вёскі», літаратурны дадатак да яе — «Чырвоны Сейбіт» і інш.), а тады і ў часапісе «Ўзвышша» ад першага-ж году ягонага выданьня (г. зн. ад 1927 г.). У гэтым часапісе, перад «Запіскамі Самсона Самасуя», зьявілася пяць сатырычных навэляў Мрыя: «Няпросты чалавек», «Камандзер», «Калектыў Яўмена», «Гармонія ў ружовым» і «Рабін» (першыя чатыры — у 1927 г., апошняя — у 1929 г.).

26-га траўня 1929 г. Мрый быў прыняты сябрам у беларускае літаратурна-мастацкае згуртаваньне «Ўзвышша», адным ізь сяброў-закладнікаў якога, як ужо сказана, быў ягоны брат Васіль Шашалевіч. У гэным часе, і пасьля, пісьменьнік зарабляў сабе на жыцьцё працаю ў якасьці