Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што-б там такое магло быць? А што, каб глянуць туды хоць адным вокам?

У гэты момант да вушэй іх даляцеў нейкі гул, нібы ад якой фабрыкі ці заводаў. І зараз яны заўважылі, што наперадзе з лясістай лагчыны ўздымаецца ні то дым, ні то пара.

— Зноў нейкае дзіва! — прамовіў Піп. — Чаго добрага, яшчэ знойдзем тут які-небудзь завод па вырабу аўтомобіляў ды самалётаў!

Зразумела, яны накіраваліся туды. Грукат узмацняўся, але з кожным крокам усё выразьней было чуваць шыпеньне, нібы ад паравозу.

Калі яны падышлі да краю лагчыны, дык убачылі, што ўся яна сапраўды напоўнена парай. Пасярэдзіне была гарачая рачулка, а з бакоў вырываліся з-пад зямлі гарачыя струмені вады. Яны выбіваліся ўверх, нібы з труб, шыпелі, сьвісьцелі, пішчалі, хлюпалі; часам два струмені з процілеглых бакоў скрыжоўваліся і стваралі нібы браму. А ў яме, гуло і сапло, як быццам туды быў засаджаны нейкі вялізны зьвер, які імкнуўся вырвацца на волю.

І вось ён вырваўся. Задрыжала зямля, загрукаталі каменьні, — і вялізны слуп вады ўзьняўся на 20 мэтраў у вышыню. Узьняўся і зараз-жа схаваўся. І зноў пачалося ўрчэньне ў яме.

— Гейзэры! — ускрыкнуў Піп. Але для Нонга гэтае слова было пустым гукам. Хоць гэтае зьявішча адбывалася і на яго бацькаўшчыне, але ён зьдзівіўся болей за Піпа, бо ніколі ня бачыў гейзэраў і ня ведаў, што гэта такое.

Доўга яны цешыліся ўсім гэтым малюнкам. Спусьціліся ўніз, абышлі і абгледзелі ўсе фонтаны, кожны момант рызыкуючы, што іх абліе вар або трапяць у яго нагой. Калі Нонг прызвычаіўся ды асьмяліўся, дык нават выказаў карысную думку:

Тут нават можна было-б згатаваць сабе абед.

— Гэта будзе вельмі дарэчы! — весела падхапіў Піп.

А праз поўгадзіны ў адным з прыродных чугуноў ужо гатавалася птушына. І падарожнікі паабедалі з вялікім смакам.

— Не хапае толькі гарбаты ці кавы, каб адчуваць сябе, як дома, — сказаў Піп, расьцягнуўшыся па траве на краю даліны.

Гара «табу» паказалася з другога боку. Значыцца, яны абмінулі яе і апынуліся ззаду. І нідзе аніводнага чалавека.

«Няўжо-ж яны ўвесь час пільнуюць яе? — думаў Піп. — Дзеля гэтага патрэбен быў-бы пэлы полк салдат. А тут зусім нікога няма. Нават, відаць, і ніякай мяжы няма. Апрача гэтага вядома наогул, што «табу» гэтае трымаецца не затым, што хто пільнуе, ці ня пушчае, а затым толькі, што цёмны настрашаны народ сам баіцца і верыць, што іхны бог ці чорт пакарае парушыцеля.

— Я думаю, адсюль можна было-б ціхенька ўспаўзьці і паглядзець, што там робіцца, — сказаў Піп, паказваючы рукой на гару.

 

96