Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніка з ідалам і са сцэнай, але-ж затое здань гэтага Гіранг- Ту-Уна ня выходзіла з галавы Піпа.

Нават ува сьне ён бачыў яе.

Назаўтра Піп парашыў зрабіць экскурсію ў ваколіцы. Ён узяў з сабой Нонга, і яны са старэльбамі на плячах накіраваліся на ўсход. Вельмі вабіў да сябе поўдзень, дзе была вобласьць «табу», але і Того, і Хаон вельмі шчыра папярэджвалі Піпа, каб ён ня ішоў туды. Піп абяцаў, што ня пойдзе.

Праз некалькі часу яны ўжо апынуліся ў дзікай мясцовасьці, нібы пасуседзтву ня было аніякіх сьлядоў чалавека. Гушчар, скалы, крыніцы, вадаспады, — усё гэта надавала мясцовасьці суровую прыгожасьць. Ня гледзячы на тое, што зямля складалася з каменя, ногі падарожнікаў мякка ступалі па імшару, як па дывану. Гэты рознай пароды мох пакрываў ня толькі скалы, але і ўсе вялікія дрэвы наогул.

Вось на галіне аднаго дрэва вялізнае гняздо, нібы кошык з лісьця, даўжынёю ў два мэтры. Ці ня дзіўная якая птушка там жыве, а мо’ іншая жывёла? Але гэта толькі нейкая спэцыяльная папараць так прыстасавалася.

Вось прыгожы кветкавы рознакаляровы збан з накрыўкай, а ў сярэдзіне вада. Берагі збана такія гладкія, што якая-б муха ці жук ні селі на яго, як зараз-жа сьлізгаюцца ўніз і знаходзяць сабе сьмерць. Зазірнуў туды Піп, убачыў там шмат розных казявак і сьцяміў, што гэты збан і зроблены дзеля таго, каб лавіць і жывіцца казяўкамі.

Тут нехта зьверху шпурнуў у іх шышкай ці пладом. Паднялі галовы ўверх — крывяцца морды малпаў, нібы дражняцца.

— Я вам дам дражніцца! — засьмяяўся Піп і кінуў у іх камяком зямлі. Адтуль адказалі. Пачалася гульня, у якой і Нонг прыняў удзел. Але хутка малпы заверашчалі, задралі свае хвасты і зьніклі ў гальлі.

Піп заўважыў, што наогул зьвярынае насельніцтва тут, побач з людзьмі, здавалася ніколькі ня меншым, чымся ў далёкіх пушчах. Відаць, бадувісы не чапалі сваіх суседзяў. Піп вельмі жадаў папоўніць свае трофэі прыгожай скурай пантэры, якой яму не хапала. Ён сказаў аб гэтым Нонгу, і яны абодва ўсю ўвагу зьвярнулі на ўсе цёмныя куткі, дзе можна было спадзявацца знайсьці гэтага зьвера. Але без Хаона на посьпех было мала надзеі, бо ня мелі яны тэй практыкі і ведаў, якія патрэбны ў такой справе.

Ва ўсякім разе, яны адыходзілі ўсё далей і далей, кіруючыся на поўдзень, каб абмінуць гару «табу». Звычайная, нават нявысокая, яна ў другі час, мусіць, зусім не зьвярнула-б на сябе ўвагі Піпа, каб ня гэта «табу», гэты таемны заказ. Адсечаная верхавіна яе, відаць, мела паглыбленьне, нібы кратэр вулькану.

 

95