Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

зразумела, ня мог атрымаць работы і застаўся ля хворай маткі, сьмерці якой трэ’ было чакаць кожны дзень.

Пачалася праца, упартая, гарачая. Трэба было, як мага хутчэй, перарабіць трысьцё на цукар. З поля на завод была пракладзена вузкакаляёвая чыгунка, але вагоны па ёй цягнулі сапі. Нязграбныя явайскія вазы на двух колах цягнуліся з усіх бакоў да чыгункі, а там перагружаліся на пляцформы.

Бязупыннай ракой цякло трысьцё на завод, ішло спачатку ў так званы «млын», а адтуль з аднаго боку выходзіла пакрамсаная маса, а з другога — па цэмантаваму раўку ішоў мутны сок з жоўтым шумам. Далей сок праходзіў праз вапну, сярчаныя газы, кіпеў у вялізных чапох, фільтраваўся, выпарваўся, згушчаўся, — і нарэшце выходзіў цукар, які зараз-жа грузіўся ў вагоны, потым на карабель, і разыходзіўся па ўсяму сьвету.

Па-Інго на сваім «запазычаным» сапі вазіў вагончыкі па рэйках. Поле, як мы ведаем, ляжала ў лагчыне, значыша, вагоны прыходзілася вазіць уверх. Бедны сапі выбіваўся з сіл, але спыніцца нельга было ні на хвіліну, бо ішла гарачка, ззаду напіралі другія вагоны, даглядчыкі крычалі, не дазваляючы апамятавацца.

Назад з парожнімі вазамі было ня лепш: вагончыкі хутка каціліся ўніз, білі жывёліну па нагах, тармазы не памагалі. І так дванаццаць гадзін.

Праз некалькі дзён «сапі» ледзь цягаў ногі. Ён ня мог вытрымліваць такой працы, якую вытрымлівалі людзі.

І нарэшце ён паваліўся апошні раз і болей не ўставаў…

Па разрахунку-ж выходзіла, што Па-Інго яшчэ павінен быў адпрацаваць за «чужога» вала.

Кінуў Па-Інго працу і самавольна пашоў дадому. Там яго спаткаў заплаканы Нонг: маці памерла.

Тады Па-Інго сеў у куток і скамянеў. Ён глядзеў наперад, але нічога ня бачыў і ня чуў. Не паварушыўся ён нават і тады, калі прышлі і ўзялі яго жонку, каб пахаваць.

Як ні клікалі яго, штурхалі, ён нічога не адказваў і застаўся сядзець на сваім месцы. Так без яго і пахавалі; закапалі і паставілі рубам камень.

Мінуў дзень, прышла ноч, а ён усё яшчэ сядзеў нярухомы. Колькі ні стараўся Нонг разварушыць яго, загаманіць з ім, — нічога ня выходзіла. Змораны Нонг прытуліўся і заснуў, а калі прачнуўся, бацька сядзеў таксама, як і ўчора. Таксама шырока былі расчынены яго вочы і таксама нічога ён ня бачыў.

Нонг пашоў да суседзяй параіцца, што рабіць.

Праз некалькі хвілін Па-Інго заварушыўся, нешта сказаў і пачаў трэсьціся. Вочы заблішчалі, ажывіліся, але ў іх была адна толькі дзікая злосьць. На губах зьявілася пена. Нарэшце, ён ускочыў і дзіка стаў аглядацца. Потым ухапіў са сьцяны «крысу» (нож, кінжал) і

 

56