Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/227

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

трэба чакаць небясьпекі. Але, пакуль што, там, мусіць, толькі пяхота, бо дагнаць ня могуць…

Усю ноч ішоў атрад па цясьніне. З бакоў стромкія скалы, то голыя, то ўкрытыя густым зарасьнікам. Па пясьніне булькае крынічка. Коні кожную хвіліну спатыкаюцца, коўзаюцца, падаюць на калені. Гальлё чапляецца за галаву, драпае да крыві твар.

Наперадзе едуць Гуран і Нонг.

— Нам толькі-б пераехаць чыгунку, — кажа Нонг, — а далей пачнёцца больш бязьлюдная мясцовасьць. Там лягчэй будзе. Ды і наогул там цяпер, мусіць, зусім іншая справа. Столькі зброі, свайго ўласнага войска. Там мы ўжо пазмагаемся і з салдатамі. Паглядзім яшчэ, хто пераможа!

Падобныя гутаркі Нонга, які сам там быў і ўсё бачыў, — зьяўляліся самым лепшым падтрыманьнем для атраду. Партызаны ня ведалі, што робіцца на сьвеце і, каб ня Нонгавы апавяданьні, даўно страцілі-б надзею.

Раптам збоку затрашчала гальлё…

— Стой! — закамандаваў Гуран і падняў вінтоўку.

— Не страляйце! Свой! — пачулася з кустоў і адтуль выскачыў, засопшыся, тубылец. — Ня едзьце далей: там салдаты.

— Дзе? Далёка?

— Ля выхаду з цясьніны. Я сьпяшаўся, бег усю ноч па горных сьцежках, каб папярэдзіць вас.

— Скуль ты ведаў, што мы тут?

— Як-жа ж нам ня ведаць сваіх абаронцаў? Я нават ведаю таго здрадніка, які павёў салдат. Праз дзень ён ужо будзе мёртвы.

Праз некалькі хвілін партызаны адзін за адным зьніклі ў гушчары…

Калі ў цясьніну глянулі першыя праменьні сонца, коні мірна скублі траву, а на некаторай адлегласьці, з вялікай асьцярогай, пасоўваліся да іх салдаты з кулямётам…


X. БАНТАМ У АГНІ.

„Сьвятыя атрады“. — Бойка пад Тэнангам. — Зброя замуравана. — Паход „самога“ генэрал-губарнатара. — „Замірэньне“ краю. — Зноў у бадувісаў. — Апошнія хвіліны. — Дапамога „зьмяінага войска“. — Паляваньне на паўстанцаў.

Гудзе Бантам… Нібы хвалі перакатваюцца па ім ад краю і да краю. Грымяць палкія прамовы ва ўсіх мячэцях: мулы ў белых чалмах і ў белым адзеньні заклікаюць прававерных да «сьвятой вайны». І прававерныя надзяюць белыя кашулі, узбройваюцца дзядоўскімі крамянёвымі стрэльбамі, крысамі, пікамі і складаць «сьвятыя

 

221