Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/219

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каб зараз-жа выступаць і ў першую чаргу вызваліць арыштаваных. Але справа вельмі ўскладняецца тым, што ўсе нашыя галоўнейшыя правадыры арыштаваныя. А яны мелі сувязь з усёй краінай.

Нонг слухаў гэтыя словы, і яму дзіўна было, што навакол усё спакойна, звычайна. Увесь дзень ён блытаўся па горадзе і нідзе нічога не заўважыў. Рухаецца сабе народ па сваіх справах, стаяць на сваіх мясцох паліцэйскія, езьдзяць у аўтомобілях белыя паны, гандлююць крамнікі, бегаюць разносьнікі, працуюць рабочыя.

А між тым недзе нешта робіцца…

Недзе ў глыбіны зьбіраецца гнеў і роспач соцень гадоў. Зьбіраецца ціха, стрымана, як вось у Нонгава бацькі, і, мусіць, таксама выльлецца ў адзін вялікі «амок». Нонга ахапіла нэрвовае хваляваньне. Яму так захацелася стаць бліжэй да гэтых таемных спраў.

— А ці нельга было-б трапіць на які небудзь сход? — выказаў ён сваю думку.

— Цяпер вялікіх сходаў немагчыма склікаць. Зьбіраюцца на нараду толькі невялікія групы прадстаўнікоў. Нават ня ўсе з нас ведаюць калі, дзе, а часам і хто. Агульны настрой, зразумела, добра вядомы і адпаведна гэтаму робяцца захады. Я сам аб гэтым ведаю толькі з гутарак з таварышамі. Я знаходжуся ў такім становішчы, што прымаць удзел ў гэтай справе не магу. Я толькі магу спачуваць і чакаць, пакуль патрабуюць ад мяне апошнія дні майго жыцьця.

І ён цяжка закашляўся…

Потым устаў, прайшоў уздоўж шэрагу і вярнуўся з чатырма іншымі таварышамі. Яны разабралі ўвесь Нонгаў кошык і зьніклі ў цемры.

— Праз ноч усе проклямацыі апынуцца ва усіх куткох Прыорку і Батавіі, — сказаў рабочы і, нібы змораны ад працы, сеў на сваё месца.

— Колькі ты заробіш за заўтрашні дзень? — запытаўся Нонг.

— Калі траплю на работу, дык з поўгульдэна зараблю.

Нонг і сам стаў-бы ў чаргу, каб атрымаць працу, але ў такі напружаны час ён ня мог аб гэтым думаць, тым болей, што быў «багаты». Разам з тым яму захацелася памагчы гэтаму хвораму чалавеку.

— Слухай, — сказаў ён, — дай мне ў сябе прытулак, і я заплачу табе поўгульдэна ў дзень. І мне добра будзе, і ты адпачнеш.

Рабочы зьдзіўлена паглядзеў на такога неспадзяванага дабрадзея.

— Вось які ты пан! — прамовіў ён, пільна, аглядаючы Нонга. — Але-ж я не магу даць табе добрага прытулку ды і не разумею такога дабрадзейства. Няўжо-ж у цябе шмат грошай?

Тады Нонг падрабязна расказаў аб сабе, аб бацьку, аб тым, як выпадкова зарабіў досыць грошай, растлумачыў, чаму цяпер ня хоча

 

213