Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/200

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў іх ня хопіць гармат і снарадаў. Ды цяпер, калі ўваход зачынены, яны павінны страляць проста па суцэльнай гары. Не разумею.

А ціск зноў пачаў павялічвацца. У самы цяжкі момант зноў пачуўся выбух і зноў пасьля гэтага на некаторы час стала лягчэй дыхаць. Але ад кожнага выбуху ў пячоры рабілася нешта нязвычайнае. Вада кідалася ўверх, нібы пад ёй разарвалася міна, а ў паветры ўздымаўся такі віхор, што нельга было ўтрымацца на месцы.

— Няўжо-ж яны пушчаюць на нас міны? — зьдзівіліся таварышы.

Але не заўважвалася руйнаваньня, якое павінна было-б быць ад міны. Зноў стала цяжэй дыхаць, цяжэй, нават, чымся раней. І зноў выбух асьвяжыў паветра. Так паўтарылася некалькі разоў. Перапынак між выбухамі рабіўся ўсё даўжэйшым, але разам з тым і няпрыемнасьць ад ціска паветра рабілася мацнейшай. Самае-ж галоўнае, — пасьля кожнага выбуху вада падымалася ўсё вышэй і вышэй. Уцекачы лезьлі ўсё далей і далей, а вада ўсё іх даганяла.

— Разумею цяпер, у чым справа! — сказаў нарэшце Салул. — Мы знаходзімся нібы ў пустой бутэльцы, якая павернута бокам і напаўняецца вадою. Выбухі — гэта бульканьне ў вялікім маштабе. Кожны раз выходзіць паветра (таму нам тады і дыхаць лягчэй), але-ж затое на яго месца ўваходзіць вада.

— Значыцца?.. — выразьліва сказаў Салул.

— Значыцца, усё залежыць ад таго, ці падвысіцца прыліў настолькі, каб напоўніць нашу бутэльку. Ёсьць яшчэ надзея, што паветра ў тым кутку, дзе мы знаходзімся, ня будзе мець такой моцы, каб вырвацца вон.

Нарэшше, яны дапаўзьлі да канца пячоры. Выбухі спыніліся.

— Можа ўжо прыліў скончыўся? — абрадаваліся небаракі.

Адзін з іх спусьціўся да вады, пастаяў некаторы час і з прыкрасьцю пераканаўся, што яна яшчэ падымаецца.

— Але добра, выбухаў болей няма, — суцяшаў Гейс. — Можа рэшта паветра захаваецца і затрымае ваду.

Тут яны пачулі нібы сьвіст, нібы шыпеньне.

— Зьмяя!

У гэткай цемры такое суседзтва было ня вельмі прыемным. Пачалі прыслухоўвацца, адкуль ідзе шыпеньне. Ішло яно аднекуль зьверху і пры гэтым было аднастайнае, роўнае, бязупыннае. Значыцца, гэта была не зьмяя.

— Гэта-ж паветра выходзіць праз нейкую шчыліну! — ускрыкнуў Салул. — Можа выйсьце ёсьць?

Але Гейс толькі паківаў галавой.

— Каб было выйсьце, — сказаў ён, — дык ня было-б ні выбухаў, ні гэтага самага шыпеньня. Тут, відаць, толькі маленечкая дзірачка. Гэта надае надзею нават працерабіць сабе праход. Але з другога боку, гэтая самая дзірачка і загубіць нас, калі вада будзе

 

194