Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/183

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кітайцаў сустракала яе, плакала, галасіла. За труной з сумным выглядам спускаўся з карабля кітаец, які, відаць, прывёз нябожчыка.

— Ян-Фу?.. — пазваў яго Като і нібы зьдзівіўся гэтаму.

Кітайцы вельмі шануюць сваю бацькаўшчыну. Дзе-б кітаец ні быў, ён ніколі ня траціць з ёй сувязь. Заўсёды ён імкнецца вярнуцца дадому. І калі памірае, дык галоўным яго жаданьнем зьяўляецца, каб хоць яго труп перавезьлі і пахавалі на бацькаўшчыне. Зразумела, такое жаданьне могуць выканаць толькі багатыя кітайцы, але ў агульным ліку на ўсім сьвеце такіх набіраецца досыць, таму падарожжа кітайскіх мерцьвякоў зьяўляецца досыць звычайным зьявішчам.

З працягам часу гэты звычай пачаў ужывацца і ў тых выпадках, калі кітаец нарадзіўся ня ў Кітаі, а на чужыне. Тады ўжо ён такім самым чынам імкнецца на сваю радзіму. Таму і прывоз кітайскага мерцьвяка на Яву быў звычайнай справай.

Але Като, відаць, зацікавіўся іншым.

— Ідзем! — крануў ён за руку Нонга.

Падышоўшы да процэсіі, Като зьвярнуўся да аднэй жанчыны, якая надта старанна выяўляла роспач.

— Каго везяце?

— Ой-ой-ой. Бацька, бацька вяртаецца ў такім выглядзе! — адказала яна праз сьлёзы.

Потым падышоў да Цянь-Фу.

— Добры дзень, Цянь-Фу! Каго вязеш?

— Бацьку прашлося прывезьці. Вялікае няшчасьце. І каштуе колькі!

Като адышоў і ўсьміхнуўся. Па-першае, Цянь-Фу, як ведаў Като, быў не такі ўжо багаты, каб дазваляць сабе такую роскаш. Па-другое, тая жанчына ня была ні сястрой, ні жонкай Цянь-Фу. І, па-трэцяе, бацька Цянь-Фу нарадзіўся і жыў у Кітаі.

— Ідзем праваджаць гэтага нябожчыка. Грошы заробім, — падышоў Като да Нонга.

Той зьдзіўлена глянуў на Като.

— Чаго дзівіцся? Сам убачыш. Я-ж казаў, што навучу цябе, як жыць на сьвеце.

І яны далучыліся да процэсіі.

Вечарэла ўжо, калі яны падышлі да кітайскіх могілак. Хутка, абыяк засыпалі труну і разышліся. Але Като нават і не чакаў канца. Ён павёў Нонга назад, у горад і купіў… дзьве рыдлёўкі!

Нонг дагадаўся, што задумаў гэты жулік…

— Ну, не! На такія справы я не пайду! — запротэставаў ён.

— Дурны! Кажу-ж табе, што зарабіць можна.

— Гэткіх заработкаў я не жадаю. Ідзі сабе сам.

— І пайду! — упарта сказаў Като. — А ты шкадаваць будзеш. Ты нават яшчэ ня ведаеш, у чым тут справа, а ўжо адмаўляешся.

 

177