Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І гледзячы на гэту ўрачыстую працэсію, народ схіляўся і дзівіўся славе і магутнасьці свайго вялікага імпэратара Паку-Бувоно-Сэнопаці-Інгнаголого-Нгабдур-Рахман-Сайдык-Панотогамо.


∗     ∗

Задні бок сусухунанскага палацу выходзіў у сад. Тут і была пляцоўка-арэна для бойкі зьвяроў. Моцныя жалезныя краты агараджілі авальную арэну; толькі з правага боку яе была сьцяна з некалькімі жалезнымі дзьвярыма. Гэта было памяшканьне для зьвяроў.

Дзеля такога ўрачыстага сьвята імпэратарскі сад быў адчынены для ўсяго народу. Яшчэ задоўга да прадстаўленьня пярэсты натоўп абступіў краты. Нізенькая агарожа перад кратамі ледзь стрымлівала націск. Узброеныя царскія слугі сачылі за парадкам.

З боку палацу сюды выходзіла шырокая вэранда з мармуровымі калёнамі і шырокімі мармуровымі-ж ступенямі ўніз. На вэрандзе, пад аксамітным палагам стаялі два крэслы, аднолькавыя як адзін. На вэрандзе таўклася прыдворная чэлядзь, чакаючы выхаду імпэратара.

На ступенях разьмясьцілася варта — страшэнныя, паўголыя малайцы з вялікімі крывымі крысамі напагатове. Тут-жа ўнізе чакаў «гамэлянг» струнная явайская оркестра.

Раздаўся гук гонга[1]. Усе ўскочылі, выстраіліся ў шэраг, сьцішылі дыханьне. Нават з боку народу ня чутно было ані гуку.

Расчыніліся нахлашч дзьверы, зьявіўся нейкі дзіўны цырымонімэйстар з вялікім кіем, а за ім паважна выплылі «два браты». Ішлі яны побач і можна было заўважыць, што кожны стараўся, каб яго сусед не апынуўся хоць на сантымэтр наперадзе. Цікавае было злучэньне мяшанага, напалову фантастычнага адзеньня сусухунана з дасканалым белым эўропэйскім гарнітурам рэзыдэнта.

Зайграў гамэлянг, зароў народ, бліжэйшыя распасьцёрліся на зямлі, — пад гэты шум, з лагоднымі ўсьмешкамі «браты» накіраваліся да сваіх крэслаў. Кожны з іх меў падставу думаць, што гэтыя шумныя прывітаньні адносяцца, галоўным чынам, да яго.

Браты селі. Зараз-жа па бакох стала варта, а ззаду двое слуг з вахлярамі, каб ахалоджваць сваіх уладароў. Жонкі сусухунана, у ліку некалькіх дзесяткаў, ішлі ззаду і разьмясьшіліся побач на падлозе, на мяккіх дыванах. Толькі галоўная з іх мела крэсла. Мангко-Нэгоро таксама меў збоку сваё асобнае крэсла.

Рэшта прыдворных разьмясьцілася, як хто хацеў: частка стаяла навакол, а большая частка прысела на карачкі. Ад стракатых саронгаў, шырачэнных рознакаляровых шаравараў, яскравых шапак-стажкоў, рознакаляровых дарагіх каменьняў, якімі былі ўсыпаны ня

  1. Гонг — мядзяны барабан, ці звон.
 

168