Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Тады, ці нельга выкарыстаць нашы лодкі? — сказаў Сурат.

— Я аб гэтым ужо думаў, — адказаў Гудас, — але рыфы не прапусьпяць лодку прайсьці ля берагу. Прыдзецца выйсьці ў мора, а адтуль праз тыя-ж рыфы нельга будзе вярнуцца зноў.

— Спрабуем тады вось што, — сказаў Сагур. — У нас часта пагружалі і разгружалі карабель ланцугом, гэта значыць, станавіліся ў шэраг і перадавалі рэчы адзін аднаму ў рукі. Ну, а тут ланцуг прыдзецца зрабіць доўгі. Мне здаецца, праца пойдзе хутчэй. Колькі можа быць кілёмэтраў да нашага складу?

— Ды ня болей 15, але…, — пачаў Сідан.

— Добра, — перарваў яго Сагур. — Цяпер падзелім гэтыя 15 кілёмэтраў на 109 частак. Выйдзе па 150 мэтраў на кожнага. Разьмяркуём людзей так, каб у лёгкіх мясцох прыходзілася 200 мэтраў на чалавека, а ў цяжкіх 50 і нават менш, іначай кажучы, каб кожнаму патрэбен быў аднолькавы час на свой кавалак. Цяпер, скажэце, колькі патрэбна часу, каб хутка прайсьці 200-250 мэтраў?

— Лічачы, што ў гадзіну можна прайсьці б кілёмэтраў, на 1 кілёмэтр прыпадае 10 хвілін, а на 200 мэтраў выходзіць 2 хвіліны, — вылічыў Сідан.

— Так. Дамо 5 хвілін туды і назад. Значыцца, там на месцы праз кожныя 5 хвілін будуць атрымліваць 5 вінтовак. За гадзіну гэта дасьць 60, а за 10 гадзін, улічваючы адпачынак, будзе 600 заместа сучасных 250.

— Ого! Адразу ў два разы болей! — сказаў Гудас.

— Пачакай, гэта яшчэ ня ўсё, — з выглядам вучонага выкладаў далей Сагур. — Калі трэба будзе, мы зможам адпачываць толькі 4 гадзіны, а працаваць усе 20.

— І ўначы?!

— І ўначы. Бо кожны таварыш увесь час будзе на сваім месцы. Будзе мець свае рэчы, нават шалаш, раскладзе вогнішча. Апрача гэтага, ён так вывучыць свае 100 ці колькі там крокаў, што і са сплюшчанымі вачмі будзе магчы бегчы па іх. Пры такіх умовах мы павялічым колькасьць вінтовак ня меней, як да 1.000 у дзень. А калі што будзе пагражаць, дык і да 2.000.

У Гудаса аж вочы заблішчалі.

— Ну, і малайчына ты, Сагур! — стукнуў ён яго па плячы.

— Нават і пры такіх умовах прыдзецца працаваць месяцы са два, — задуменна сказаў Сурат. — Невядома, ці пасьпеем усё схаваць, бо нас, вядома, шукаюць. А што было-б бяз гэтага?

Зараз-жа сабралі агульны сход, высьветлілі становішча, пазнаёмілі з падлікамі і прапанавалі новы плян.

— Наўрад ці пры такіх умовах пасьпеем перанесьці ўсю зброю. Будзем памятаць, што толькі тая вінтоўка нашая, якая будзе на

нашым складзе, а рэшта кожны дзень можа загінуць, — скончыў Гудас.

 

159