Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваць. Ды як яшчэ абсьледваць! Глянуць за кожны камень, нават пад корч, пралезьці ў кожную шчыліну, спусьціцца ў кожную цясьніну, у бяздоньне. Нават, калі тут і ёсьць патрэбны куток, дык натрапіць на яго можна толькі выпадкова. А ў горшым выпадку можа і зусім яго ня быць.

Першы дзень шукалі з палам, другі дзень — з упартай энэргіяй, а на трэці пачуліся галасы: «ці не дарэмная праца?»

А тут яшчэ і харчы вышлі.

— Таварышы! — падбадзёрвалі Сідан, Сурат і некаторыя іншыя. — Усёроўна, так альбо іначай, нам трэба знайсьці прытулак; ці тут, ці там, але шукаць трэба. Ну, добра калі тут не спадзяецеся, шукайце ў іншым месцы, гэта ўсёроўна. Але зусім спыніць нашу ўсю справу, рызыкаваць такім вялікім для нас багацьцем, як зброя, — мы ня можам.

Доўга даводзіць ня прышлося, бо кожны і бяз гэтага добра разумеў становішча. Вылучылі пяць чалавек на паляваньне, а самі зноў прыняліся за працу.

Як на зло і паляўнічым не пашанцавала. Валандаліся яны паўдня і, апрача некалькіх маленькіх малпаў, нічога ня бачылі. Ля аднэй крыніцы заўважылі былі сьляды насарога, але яго самога знайсьці не маглі.

— Нічога ня зробіш, прыдзецца тады малпаў пастраляць.

— Ды і іх ужо ня відаць. Вось дык не вязе! — скардзіліся паляўнічыя.

Адпачылі крыху і зноў пачалі хадзіць. Па няглыбокай лагчыне, пакрытай вульканічным туфам, накіраваліся яны далей ад вульканаў, у бок мора. Яны ішлі так сабе, абы толькі ісьці, нават стрэльбы закінулі за плечы.

І вось, зусім неспадзявана, з нейкай папараці выскачыла дзікая сьвіньня і пабегла па лагчыне. Пакуль паляўнічыя зьнялі стрэльбы, яна павярнула ўбок і зьнікла.

Ледзь ня плачучы ад прыкрасьці, пабеглі нашы паляўнічыя ўсьлед. Завярнулі — і ўбачылі лясок з вялізарных тамарындаў. Ён цягнуўся направа і налева крокаў на сто, а далей уздымаліся спарахнелыя скалы. Прайшлі крокаў з дваццаць наперад, і напароліся ўжо на цьвёрдую, стромкую скалу.

— Таварышы! Хутчэй назад! Станьма з таго боку! Яна павінна быць тут! Яна нікуды не магла ўцячы! — абрадваліся паляўнічыя.

Яны выстраіліся ў шэраг уздоўж адкрытага боку і са стрэльбамі напагатове пачалі пасоўвацца наперад. З вялікім хваляваньнем, ледзь дыхаючы, пасоўваліся яны наперад, высьледжваючы кожны коок. З кожнай хвілінай напружанасьць узмацнялася. Вось засталася некалькі крокаў да сьцяны, а зьвера няма.

Нарэшце падышлі да яе шчыльна і — усёроўна нічога.

 

153