Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

народу гэта краіна вызначалася сваёй беднасьцю. Прычына гэтаму вельмі простая: тут, апрача голяндцаў, цягнулі сокі яшчэ «незалежны» султан і ўсе яго «паці» ды «адзіпаці».

Апоўдзі пад’ехалі да Д’окьі, сталіцы Джоджакарты. Гарадок хаваўся ў зеляніне, сярод якой вызначаўся «кратон» — палац султана, абнесены сьцяною. Гэта цэлы горад з войскам, садамі, зьвярынцам, слугамі, — разам 15 тысяч чалавек. Жыцьцё тут ідзе таксама, як і сотні гадоў назад; таксама, як і раней султан зьяўляецца богам для свайго народу.

Толькі ёсьць маленькі, нязначны дадатак: збоку стаіць дом і крэпасьць «малодшага брата», голяндзкага рэзыдэнта. Адтуль выглядаюць гарматы якраз на кратон. Дзякуючы гэтаму, між султанам і «малодшым братам» заўсёды пануе згода. Малодшы брат вельмі шануе старэйшага, а старэйшы ўважліва слухае «парады» малодшага.

У Д’окьі вышлі некалькі пасажыраў, у тым ліку і паважаны адзіпаці. Поезд крануўся далей.

— А цяперака паедзем у другую, яшчэ болей магутную незалежную дзяржаву — Суракарту, — сказаў плянтатар. — Кіруе ёю вялікі імпэратар — «сусухунан» Паку-Бувоно-Сэнопаці…э…э…

— Інгнаголого, — адказаў са сьмехам чыноўнік.

— Нгабдур, — дадаў афіцэр.

— Так, так, — Інгнаголого-Нгабдур і Рахман, здаецца, — тужыўся плянтатар.

— І яшчэ — Саўдын-Панотогамо, — скончыў босы джэнтльмэн.

— Ну, скажэце, ці не вялікі сусухунан? — зьвярнуўся плянтатар да Дрэкера.

— Павінен прызнацца, што больш вялікага імя я ня чуў у сваім жыцьці, — адказаў Дрэкер.

Усе ў вагоне засьмяяліся.

Нават не заўважылі, як апынуліся ў другой дзяржаве. І тут, таксама, як і ў Джонджакарце, адчувалася большая беднасьць, чымся ў іншых мясцох Явы. Але разам з тым заўважваліся адзнакі мінулай культуры. Відаць былі руіны даўнейшых цэркваў; часам каменны ідал на полі. У XV стагодзьдзі тут было вялікае Матарамскае царства.

— Станцыя Соло! — абвясьціў кандуктар.

Гэта і быў галоўны горад Суракарты. Дрэкер сабраў свае рэчы, разьвітаўся з сваімі выпадковымі знаёмымі і вышаў з вагона.

Станцыя маленькая, запушчаная, брудная. Мітусіцца і шуміць розны абарваны і голы люд. Няма ўжо голяндзкай чыстаты і парадку. Але для Гейса з Салулам гэта было нават прыямней: прынамсі, лягчэй быць няпрыкметным у гэтым дзікім натоўпе.

Вуліцы вузкія, заваленыя сьмецьцем і гноем. Дамы і халупы дрэнныя, дзіравыя. На вуліцах, на рынку, на плошчы, між дамоў,

 

148