Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзеля гэтага ўжо на другі дзень Гейс і Салул пакінулі карабель і накіраваліся праз горы. А там яны разлучыліся: Салул паехаў у Батавію, а Гейс — у Сурабайю. Адтуль ён паехаў у Сінгапур і прыехаў у Батавію ўжо ў якасьці паважанага мінгера ван-Дрэкера. Далейшае нам ужо вядома.


∗     ∗

Каманда «Саардаму» прыступіла да працы. Спачатку «ўпрыгожылі» карабель: так схавалі яго за зелянінай, што выкрыць яго можна было-б толькі пад’ехаўшы зусім шчыльна.

Потым пачалі прыстасоўвацца да выгрузкі. Прыладзілі блёкі, каб падымаць цяжары ўгору, але ў той-жа дзень прышлося ня толькі прыпыніць падрыхтоўку, але нават прыбраць тое, што было зроблена.

На захадзе, ля берагу заўважылі чорную кропку. Праз некаторы час убачылі, што гэта паравое невялікае судна. А яшчэ праз некалькі хвілін пераканаліся, што гэта голяндзкі мінаносец.

Паводле таго, што ён ішоў ад захаду, уздоўж берагу і нібы часам прыпыняўся, — можна было дагадацца, што ён пасланы спэцыяльна, каб абсьледваць паўднёвы бераг Явы, а можа і іншых вастравоў, і знайсьці сьлед «Саардама».

— Схаваць усе адзнакі прысутнасьці людзей і самім схавацца! — раздалася каманда Гудаса. Разам з тым загадана было падрыхтаваць зброю на выпадак бойкі.

Праз момант «Скалы ластаўкіных гнёздаў» апусьцелі, заціхлі. Толькі буруны гулі ля рыфаў ды салянганы гарланілі. А іншыя птушкі нават асьмеліліся настолькі, што пачалі лётаць па дрэвах, што засланялі карму «Саардаму». І стары Гудас за гэта быў ім вельмі ўдзячны.

Мінаносец наблізіўся. Убачыўшы маленькую затоку, ён нават павярнуў бліжэй да берагу, але пеністыя буруны папярэдзілі яго, што сюды набліжацца нельга. Вакол бязьлюдзьдзе; толькі птушкі шчабечуць ды лётаюць па дрэвах.

Ці магло каму прыйсьці ў галаву, што тут хаваецца вялікі карабель, што дзьвесьце вачэй напружана сочаць за кожным рухам мінаносца? І ён паехаў сабе далей.

Пасьля гэтага у працягу некалькіх тыдняў, бачылі толькі адно паруснае судна ды адзін параход па небасхіле. Можна гэта таксама быў голяндзкі ваенны карабель, які шукаў іх вакол Явы, — але пасьля першай удалай спробы каманда «Саардаму» бадай зусім ня трывожылася.

Праца-ж ішла сваёй чаргой. Марудна, скрыня за скрыняй, падымаліся ўгору вінтоўкі, патроны; паднялі некалькі кулямётаў. Доўга прышлося радзіцца, ці чапаць карабельныя гарматы. Адны казалі,

 

142