Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лесе, ці садзе, і ўвесь гэты час у галаве Піпа сьвідравала думка: «Можа ўжо апошні раз бачу сонца і дрэвы?».

Потым зноў увашлі ў падзямельле, сустрэлі іншых мужоў, у тым ліку таго маладога, якому Піп даў ахвяру ў час сьвята малпаў. Але ўсе глядзелі на яго злосна, воража.

Далей зноў пашлі блытаныя калідоры. Вось адчыніліся дзьверы, далей сходні, закатулкі, — і нарэшце Піп пазнаў, што яны знаходзяцца ў царкве.

Падвялі яго да сьцяны, увапхнулі ў каморку і зачынілі на замок дзьверы. Потым крокі пачалі сьціхаць, — а ён застаўся адзін. Слабое сьвятло ад агню ці ад сонца расплывалася ў царкве і давала той самы змрок, які ён раней бачыў, Праз 5-10 хвілін вока яго прызвычаілася, і ён пачаў разглядаць навакол сябе.

Перш за ўсё ён заўважыў, што каморка яго была такая, што у ёй можна было толькі або стаяць, або сядзець. Потым убачыў, што ў дзьверы яго каморкі ёсьць дзірка, праз якую і праходзіў змрок. Далей пачуў пад нагамі бруд і адпаведны пах. І тады толькі ён успомніў, што знаходзіцца ў той самай каморцы, дзе быў той факір.

«Няўжо-ж і мяне будуць таксама трымаць тут 15 год? — падумаў ён з жахам. — Лепей ужо тады сьмерць адразу!

Дзірка ў дзьвярах была такая, што хоць і ня ўсю галаву, але твар праціснуць можна было. Ён высунуўся і пазнаў тое самае месца, дзе ён надойчы стаяў, але па яго меркаваньнях факір павінен быў быць ня ў гэтай каморцы. Піп зірнуў убок і адхіснуўся.

Супроць яго, крыху ўбок, былі такія самыя дзьверы, і адтуль пазіралі на яго белыя вочы факіра…

Дык вось якое суседзтва! Няўжо-ж гэтак прыдзецца правесьці ўсё жыцьцё? Няўжо-ж яны жывасілам хочуць зрабіць з Піпа сьвятога?

Нэрвы ня вытрымалі, — і Піп заплакаў. Плакаў ён досыць доўга і досыць моцна хліпаў. Затое пасьля гэтага адчуў сябе крыху лепш, лягчэй. І вось пачуўся яму нейкі замагільны голас. Гэта суцяшаў яго факір!..

Але ад гэткай уцехі мурашкі пабеглі па ўсім целе.

Гэта быў сапраўдны голас з таго сьвету. Глухі, аднастайны, нейкі скрыпучы, — гэты голас прамовіў нешта даўгое, нібы малітву або цытату з кнігі, і з гэтых слоў, а больш тону. Піп усё-ж такі зразумеў нешта накшталт таго, што жыцьцё і сьмерць тое самае, што ўсё на сьвеце марнасьць і што шчасьлівы толькі той, хто здолее загубіць сваё цела, каб узьняць і ўдасканаліць свой дух.

Але дзіўная рэч: ці гэтыя мудрыя думкі, ці аднастайны голас, ці нават непасрэдны ўплыў факіра — зрабілі тое, што Піп пачаў адчуваць сябе спакайней. Усё тое, што з ім здарылася, пачало здавацца

 

102