Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тут устаў старэйшы з прысутных і сказаў:

— У 7-й кнізе дапаўненьняў да Мудрасьці сапраўды сказана, што калі месца знаходжаньня Ту-Уна запаганена чужым чалавекам, дык трэба пакінуць гэтае месца. Але ў 13-й кнізе ёсьць указаньне наогул, што калі якая-небудзь сьвятыня запаганена чужым чалавекам, дык гэта можна ачысьціць крывёю злачынцы пасьля ўрачыстага набажэнства ў маладзік. Ці ня можна прыстасаваць гэта да нашага выпадку?

Такое тлумачэньне было так прыемна для усіх, што ніхто і не падумаў больш падрабязна высьветліць яго, справіцца ў кнігах, дасканала вывучыць.

— Зразумела можна! Нават трэба! Жыльлё Ту-Уна таксама сьвятыня! — загулі мужы.

Сам Гіранг-Ту-Ун ледзь стрымліваў сваё задавальненьне.

— Мудры брат правільна кажа, — сказаў Гіранг урачыста. — Я сам аб гэтым ужо думаў, але спачатку хацеў выявіць, як глядзяць на гэта нашы мудрыя мужы. Значыцца, на маладзік зробім ахвяру. Абвясьцеце аб гэтым народ, каб усе ведалі, якая кара пагражае непаслухмяным.

Піп добра ведаў, што яго чакае праклінаў сваю цікавасьць, якая давяла яго да такога жудаснага канца. Усё навакол выглядала такім звычайным, бясьпечным; і бадувісы аказаліся звычайнымі людзьмі, і са жрацамі ён пасябраваў так, што нават яго запрасілі ў царкву, ды і ўсё жыцьцё наогул нічым, здаецца, не адрозьнівалася ад жыцьця іншага падобнага народу, — а, нарэшце, ён трапіў у такое нязвычайнае становішча, нібы апынуўся за 300 год назад. Побач, кілёмэтраў за 50, эўропэйцы, тэлеграф, аўтомобілі, а ён тут чакае сьмерці ні за што, ні пра што ды яшчэ пры якіх дзікіх умовах! І ніхто ня можа яму памагчы…

Вось падышлі людзі, адчыняюць дзьверы.

«Мусіць ужо. Канец», — думае небарака.

— Слухайце, людзі добрыя! Пачакайце! Я-ж зараз уеду, і нікому ніякай шкоды ня будзе. Я аддам вам усё, што маю. Я-ж нікому ніякай шкоды не зрабіў, — зьвярнуўся Піп да людзей, што вялі яго некуды па калідорах, але ці яго малайская мова кульгала, ці наогул не разумелі яе, ці проста не хацелі слухаць, — ва ўсякім разе яны маўчалі. Хутка Піп і сам уразумеў, што гэта страва дарэмная. Вось, каб можна было з гэтым Гіранг-Ту-Унам пагутарыць! Але на гэта было мала надзеі.

Некалькі хвілін ішлі яны па розных блытаных калідорах, потым вышлі на сьвет. Убачыўшы сонца, дрэвы, Піп адчуў, нібы ён даўно-даўно ўжо ня бачыў гэтай пекнаты. Хвілін 15 ішлі яны па

 

101