Перайсці да зместу

Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Люба. Ах, вось добра! Дзякую табе, Мартачка! (цалуе Марту).

Марта. Ну, што… Глупства. Вось, глядзі.

Люба (пераглядае). А вось! Вось маё! ёсьць! Ну, добра… Значыцца, цяпер трэба злажыць рэчы і ўцякаць, пакуль ён яшчэ не прачхнуўся. Ці маё ўжо ўсё гатова?

Марта. А я ўжо ўсё папрасавала, злажыла. Толькі твая блюзачка яшчэ ня зусім высахла, але я яе зараз выпрасую.

Люба. Ах, залаценькая мая, Марта!.. Ну, буду сьпяшацца! (Бяжыць у свой пакой).

Зьява 2.

МАРТА (адна).

Марта. Добрая дзяўчына, шкада мне яе, няхай уцякае адгэтуль… А яму я колькі разоў казала, што гэтыя яго міністраўскія фанабэрыі да дабра не давядуць. Вось, ляжыць цяпер хворы, ні рукой, ні нагой… Ну, але добра тое, што ў міністры не прынялі, зноў, прынамсі, чалавекам будзе. (Раптам успомніла). А ключы трэба ізноў ціханька палажыць пад падушку, бо як прачхнецца і заўважыць, што ключоў няма, дык будзе бяда. (Ідзе ў пакой Філімона).

Зьява 3.

ЛЮБА (адна).

Люба (праходзіць з чэмаданчыкам, які пакідае на сцэне). Ну вось я ўжо зла-