Старонка:Альгерд Бульба.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

не плесьні-сівізны», «моц сваю сьвету пакажэм» і шмат зробім, станем як поўнапраўны народ, аж «здзіўляцца старцы і дзеці, што значыць вельмі хацеці»! І «хаця Зніч праўды затух», «жальбоў слухае толькі шум баравы, на іх мукі глядзяць толькі зоры», ўсё-ж у песьні Купалы вырываецца вызоў: «Адгукніся, душа, на іх стогн векавы! Задрыжыце даліны і горы»!

Вельмі кахае песьняр нашы горы, даліны, рэчкі курганы: ў іх ён складае свае найвялікшые думкі, яны служаць яму тэмай творчасьці. Хоць і сумная наша цяперышчына, хоць народ наш ідзе абмацкам, ня знаючы хто ён і якое пекнае назначэньне яго ў паходзе чалавецтва,—Купала за наш народ каже:

«Шлях залаты працярэбім,
Зорна ўзнясёмся ў высоты
Вышэй непраўды, неславы,
Вышэй пакутных балотаў».

Пазнаў жыцьцё наш песьняр і ведае, што што на сьвеце само не даецца, усяго трэба «вельмі хацеці» і нераз трэба крыжам сьлед значыць… Але ў жыцьці ёсьць песьня, ёсьць думка, ёсьць ідэя і вера, і яна стаіць на варце, яна нас вядзе да тых краёў, што ў сьне бачым, родніць нас, ускалыхівае пакрытае плесьню-сівізнай народнае сумленьне і творыць легенды, як „Песня казка.

«Княжна чуе ўсе гэтые словы,
Бедака бярэ мужам сабе».

У пекнай і індывідуальнай форме напісан верш Купалы «Замковая гара». Форма яго—кароткая, выразная, добра апрацаваная і ў цэласьці зліваецца ў тую думку, каторая нераз варушылася ў нашай галаве, калі мы бачылі гэту даўную славу нашых князёў-володароў; але гэту думку, так нам блізкую, толькі Купала патрапіў выліць у думку песьню.

Але не без радасці трэба прыкмеціць, што Купала ўсё развіваецца, што пазбываецца ўсіх чужых налётоў вырабляе беларускі мотыв, так адменны ад мотыву братніх народоў. Калі ў першым выданьні вершоў Купалы («Жалейка») спатыкаемо багато перэкладоў і думак чужых, выказаных толькі беларускім вершэм, то ў «Гусьляры» ўжо іх менш... Паводлуг маей думкі, вершы Купалы «Кат» (мотыў узяты з Сенкевіча), «Смутна, мне, Божэ» (Словацкі), «І вецер, і сокал і я» (Горкій)—гэтые вершы трацяць на сіле, бо, калі параўняць з орыгіналамі, то выйдуць бедна. У ўласных, самобытных творах Купала ня мае роўных сабе, але я ешчэ не збіраюся вельмі здольнаму нашаму песьняру ўжо сягоньня сыпаць кургана высокаго». Веру, што далейшай самабытнай творчай працай Янка Купала займе у нас адно с першых мейсц і заслужыць на добры спамін; любоў нашаго песьняра да роднай старонкі—гэто агонь жыцьця, пры каторым пачынае цьмы крылы папалаць і нас за народ жывы палічаць. З шчыраго сэрца скажу толькі адно «Працуй і сей, Я. Купала—будзе ўсход, узыйдуць зëрны, сеяные шчодрай і шчырай рукой!»