Гэта старонка не была вычытаная
гое, не ведаю, ці ўгодна будзе вашай светласці, калі трэці прыз дастанецца чалавеку, які міжвольна заслужыў ваша незадавальненне.
Прынц Іоан пачырванеў і запытаў:
— Як цябе завуць?
— Локслі, — адказаў іёмен.
— Ну, Локслі, — прагаварыў прынц, — ты будзеш страляць пасля таго, як гэтыя іёмены пакажуць сваё майстэрства. Калі выйграеш прыз, дык я дам табе яшчэ дваццаць чырвонцаў узнагароды, але калі прайграеш, з цябе злупяць твае зялёнае сукно і пагоняць з агарожы пучкамі вяровак, як хвастуна і хлуса.
87