Старонка:Айвенго (1934).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жаючую сутычку і, з усёй сілы ўдарыўшы храмоўніка, асадзіў свайго каня назад так, каб пазбегчы націску Атэльстана і Рэджынальда Фрон дэ-Бëфа. Такім чынам абодва гэтыя рыцары не дасяглі сваёй мэты, ледзь не сшыбліся адзін з адным і праімчаліся паміж храмоўнікам і яго праціўнікам, не будучы ў сіле своечасова ўтрымаць коняй. Урэшце яны справіліся з коньмі, павярнулі іх назад і ўсе трое паімчаліся супроць рыцара Пазбаўленага Спадчыны з намерам збіць яго на зямлю.

Нішто не магло-б яго выратаваць, калі-б не дзіўная сіла і порскасць надзвычайнага каня, які яму дастаўся напярэдадні.

Рыцар Пазбаўлены Спадчыны так лоўка кіраваў канëм, што ў працягу некалькіх хвілін ён мог адбівацца ад усіх трох праціўнікаў, настаўляючы на іх толькі востры канец свайго мяча. З паваротнасцю сокала выкручваўся ён то ўправа, то ўлева, стараючыся па магчымасці разлучыць іх і, кідаючыся то на аднаго, то на другога, на-ляту ўдараючы іх мячом і той час адскокваючы далей, перш чым паспявалі закрануць яго самога.

Уся публіка шалёна апладыравала яго майстэрству, але было відаць, што ён усё-такі павінен упасці пад напорам трох праціўнікаў.

Тады ўсе прыбліжаныя прынца Іоана пачалі ўпрашваць яго хутчэй кінуць посах на арэну, каб выратаваць адважнага рыцара ад бясслаўнага паражэння.

— Ну, не, клянуся нябёсамі, — адказваў прынц, — гэты малойчык, што скрывае сваё імя ды яшчэ грэбуе нашым хлебасольствам, атрымаў ужо адзін прыз, няхай цяпер другія выйгрываюць.

Ледзь толькі ён прамовіў гэтыя словы, як нечаканы выпадак вырашыў лёс гэтага дня.

У ліку староннікаў рыцара Пазбаўленага Спадчыны быў адзін рыцар у чорным панцыры, верхам на вараным кані найлепшага завода, відаць, такі-ж моцны і магутны, як і сядзеўшы на ім коннік. У гэтага рыцара на шчыце не было ніякага дзвіза і ён да гэтага часу выказваў вельмі мала цікавасці да выніку спаборніцтва, з вялікай лёгкасцю адбіваючы