Старонка:Айвенго (1934).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыць, а астатняе вазьмі сабе. Ідзі… ідзі хутчэй… Не варта падзякі! І сцеражыся, калі пойдзеш праз людны горад: лёгка можна згубіць не толькі ношку, але і жыццё… Рэйбен, — клікнула яна слугу, хлопнуўшы ў далоні, — пасвяці госцю, праводзь яго з дому, ды не забудзь мацней замкнуць за ім дзверы!

Слуга павінаваўся, узяў факел, адамкнуў знадворныя дзверы дома і, правёўшы Гурта ўпоперак забрукаванага двара, і выпусціў у фортку ля галоўнай брамы.

— Шчаслівы дзянёк! — гаварыў Гурт, спатыкаючыся ў цемры і вобмацкам бяручыся на гору. — Дзесяць цэхінаў я атрымаў ад свайго слаўнага маладога гаспадара, ды яшчэ дваццаць ад гэтага перла Сіёна. А, шчаслівы мне выпаў дзянёчак! Яшчэ-б адзін такі і тады-б канец тваёй няволі, Гурт. Адкупішся і будзеш вольны, як любы дваранін! Ну, тады бывай, мой пастухоўскі ражок і кій, не буду больш пасвіць свіней… Вазьму добры меч ды шчыт, пайду служыць маладому гаспадару і ўсюды буду ісці следам за ім, да самай смерці… Толькі ўжо не буду хаваць ні свой твар, ні скрываць сваё імя!


РАЗДЗЕЛ XI

НАЧНЫЯ прыгоды Гурта гэтым не скончыліся. Ён і сам пачынаў здагадвацца аб гэтым, калі, мінуўшы адну ці дзве раскіданыя сядзібы, што былі на ўскраіне паселішча, апынуўся на дне глыбокай лагчыны, абодва спады якой густа зараслі арэшнікам і астралістам, а месцамі нізкарослыя дубы, прасціраючы сваё вузлаватае галлё ўпоперак яра, зусім зацямнялі сцежку.

З паселішча даносіліся асобныя галасы: то выбухі моцнага смеху, то крыкі, то адгалоскі музыкі. Усе гэтыя гукі, што паказвалі на бязладнае становішча гарадка, перапоўненага дваранамі і іх прыслугай, пачыналі ўнушаць Гурту некаторы неспакой.

Ён паскорыў хаду, каб выйсці з яра на адкрытую палянку, але яму гэта не ўдалося. Як толькі ён дайшоў да супроцьлеглага канца яра, дзе гушчар быў больш чым дзе, на яго накінуліся чатыры чалавекі, па двое з кожнага боку, сха-