На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстоўваць адсканаваную старонку ў якасці выявы, адрэдагуйце гэту старонку і замяніце "{{Няма выявы}}" на "{{Неапрацаваная выява|Айвенго (1934).pdf/7}}". У адваротным выпадку, калі вы можаце прадаставіць выяву, зрабіце гэта. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
АЙВЕНГО
РАЗДЗЕЛ I
У канцы дванаццатага стагоддзя тая ўзгаркаватая частка Англіі, што абвадняецца ракою Дон[1], была пакрыта паміж Шэфільдам[2] і горадам Донкастэрам[3] велізарнымі лясамі. Тут у часе міжсобных войн Белай і Чырвонай Ружы адбываліся многія з найбольш лютых боек, і тут-жа знаходзілі прытулак атрады харобрай вольніцы, не раз успетай старадаўнімі англійскімі бардамі[4].
Кароль Рычард I толькі што вярнуўся з свайго доўгага палону[5], а яго падданыя ўсялякім чынам уціскаліся яго-ж прыхільнікамі. Свавольства дваран даходзіла да крайніх межаў: не звяртаючы ўвагі на баязлівае ўмешванне англійскага дзяржаўнага совета, яны ўмацоўвалі свае замкі, павялічвалі колькасць сваіх слуг, рабілі суседзяў васальна[6] сабе падданымі і кожны з іх імкнуўся абкружыць сябе такім войскам, на чале якога ён мог-бы беспакарана рабіць усё, на што толькі штурхала яго неабузданае свавольства.
Бароны, нават без усякіх на гэта відавочных прычын, праследвалі, рабавалі і даводзілі да поўнага разбурэння тых з сваіх менш моцных суседзяў, якія спрабавалі выбіцца з-пад іх уладарнай рукі.
- ↑ Дон — рака, якая выцякае з Пенінскіх гор у Англіі і ўпадае ў раку Узу.
- ↑ Шэфільд — горад у верхняй даліне р. Дона, у працягу раду вякоў вядомы жалезавыпрацоўчай прамысловасцю. Спачатку быў маленькім феадальным мястэчкам.
- ↑ Донкастэр — старадаўні рымскі ўмацаваны лагер — некалі быў сталіцаю вобласці.
- ↑ Бард — спявак на банкетах і бойках у галаў і іншых кельцкіх народаў (германцаў, англа-саксаў).
- ↑ Рычард І — англійскі кароль, які царстваваў з 1189 па 1199 год.
- ↑ Васал — землеўладар феадальнай эпохì, уладаў участкам зямлі буйнага землеўладара (сюзерэна), у якога ён быў у поўным падначаленні і залежнасці.
5