Старонка:Айвенго (1934).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

будзе старшынёю на заўтрашнім свяце. Калі вам, як чужаземцу, цяжка зрабіць правільны выбар і пажадаеце кіравацца парадамі другой асобы, мы можам паведаміць толькі вам, што лэдзі Алісія, дачка нашага харобрага рыцара Вальдэмара Фіц-Урс, даўно лічыцца пры нашым двары першай красуняй. Тым не менш вам даецца права ўручыць гэты вянок каму хочаце, і тая дама, якой вы яго перадасце, будзе бясспрэчна лічыцца царыцай на заўтрашнім турніры. Падніміце ваша кап’ё.

Рыцар паслухаўся. Прынц Іоан надзеў на канец кап’я вяночак з зялёнага атласа, акружаны залатым абручом з зубцамі.

Рыцар Пазбаўлены Спадчыны, аб’язджаючы ступою вакол бегавішча, выкарыстаў цяпер права разглядваць шматлікіх красунь, што ўпрыгожвалі гэты сход.

Урэшце рыцар спыніўся перад балконам, дзе сядзела лэдзі Равена, і чаканне гледачоў дасягнула вышэйшай стулені напружання.

Пераможца больш хвіліны прастаяў у нерашучасці. Потым ён павольна і грацыёзна схіліў кап’ё і палажыў вянок каля ног Равены. У тую-ж хвіліну зайгралі трубы, а герольды агаласілі лэдзі Равену царыцай кахання і хараства на заўтрашні дзень, пагражаючы карай кожнаму, хто адважыцца ёй не павінавацца. Закончылі яны сваю заяву звычайным паўтарэннем закліку да шчодрасці, на што Седрык, у імпэце захаплення, адказаў багатаю падачкаю, ды і Атэльстан, хоць не так хутка, дадаў з свайго боку такую-ж буйную суму.

Пачуліся нараканні сярод нармандскіх дзяўчат, але гэтыя выказванні нездавальнення патанулі ў галосных крыках гледачоў.

— Няхай жыве лэдзі Равена! Многія леты выбранай царыцы кахання і хараства! — А многія галасы з натоўпу дадавалі: — Няхай жыве саксонская каралеўна! Многія леты наследніцы Альфрэда!

Прынц Іоан прышпорыў свайго каня. Конь рвануўся з месца і мігам апынуўся каля тае галярэі, дзе сядзела лэдзі Равена, ля ног якой усё яшчэ ляжаў непадняты вянок