Старонка:Айвенго (1934).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ці былі вы сёння ў споведзі, браток, — сказаў храмоўнік.

— Ці схадзілі на абедню, што так адважна рызыкуеце сваім жыццём?

— Я лепш цябе прыгатаваўся да смерці, — адказаў рыцар Пазбаўлены Спадчыны, які пад гэтым імем і запісаўся ў спіс удзельнікаў турніру.

— Дык ідзі станавіся на сваё месца на арэне, — сказаў Буагільбер, — і ў апошні раз палюбуйся на сонейка, таму што сёння-ж увечары трапіш у рай.

— Вельмі дзякую за добрае пажаданне, — сказаў рыцар Пазбаўлены Спадчыны. — Прымі-ж і ад мяне добрую параду: садзіся на свежага каня і бяры новае кап’ë, таму што, клянуся гонарам, тое і другое табе спатрэбіцца.

Выказаўшы сваю думку з такой спакойнай самаўпэўненасцю, ён прымусіў свайго каня задам спусціцца з бугра і такім-жа манерам ісці назад праз усю арэну, аж да паўночных варот. Тут ён спыніўся, як укапаны, у чаканні свайго праціўніка. Такое дзіўнае майстэрства кіраваць канëм зноў выклікала галосныя пахвалы сярод гледачоў.

Калі абодва праціўнікі сталі адзін супроць аднаго на двух канцах бегавішча, трывожнае чаканне гледачоў дасягнула вышэйшай мяжы.

Як толькі трубы далі сігнал, абодва праціўнікі з быстратою маланкі зніклі з сваіх месц і сшыбліся сярод арэны. Іх коп’і лопнулі і рассыпаліся па самыя рукаяткі, і некалькі секунд здавалася, што абодва рыцары ўпалі, таму што абодва іх кані ўзняліся на дыбкі і адступіліся назад.

Спрытнасць седакоў справілася з коньмі, пусціўшы ў ход і шпоры і цуглі. З хвіліну яны глядзелі адзін на аднаго ва ўпор, і здавалася, што погляды іх шыбаюць полымя праз забрала шлемаў; потым, прымусіўшы коняй прысесці на заднія ногі, і падняўшы пярэднія, зрабіўшы поўкруг, яны паехалі кожны ў свой бок і каля брам атрымалі новыя коп’і з рук сваіх зброяносцаў.

Галосныя выгукі гледачоў, маханне ў паветры хусткамі і шалікамі і гуд шматлікага натоўпу даказвалі, з якой цікавасцю ўсе сачылі за спаборніцтвам. Але як толькі байцы