Старонка:Айвенго (1934).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мерам, так званым іёменам. Далей, па схілах бліжэйшых бугроу былі зроблены сядзенні з дзёрану для астатніх гледачоў.

Некалькі сот чалавек уселася на галінах дубоў, што былі вакол лугавіны; нават званіца бліжэйшай сельскай царквы была ўнізана гледачамі.

На самай сярэдзіне ўсходняга боку бегавішча, якраз супроць таго месца, дзе павінна была адбыцца сутычка спаборнікаў, у галярэі зроблены быў род эстрады вышэй усіх астатніх, багацей прыбранай, і на ёй, пад балдахінам з каралеўскім гербам, пастаўлена было высокае крэсла для прынца Іоана. Супроць каралеўскай ложы, сярод заходняй галярэі, быў акурат такі-ж узвышаны памост, упрыгожаны яшчэ больш страката, хоць не так раскошна. Там быў таксама трон, абіты чырвонай з зялёным матэрыяй, і вакол яго цэлая дружына пажаў і маладых дзяўчат, самых прыгожых, якіх маглі падабраць, і апранутых у фантастычныя гарнітуры зялёнага і чырвонага колеру. Ложа была прыбрана сцягамі і харугвамі, на якіх былі нарысаваны параненыя сэрцы, палаючыя сэрцы, выходзячыя кроўю сэрцы, лукі, калчаны са стрэламі і іншыя звычайныя эмблемы, сярод якіх красаваўся надпіс: „Ганаровы трон царыцы хараства і кахання“. Але хто будзе ў гэтым выпадку выконваць ролю гэтай царыцы, было яшчэ невядома.

Гледачы валілі натоўпамі. Галярэі напаўняліся. Ніжнія галяреі і праходы хутка былі бітком набіты паважнымі іëменамі, бюргерамі і менш радавітым дваранствам, якое па сціпласці, беднасці або па нязначнаму палажэнню ў свеце не прэтэндавалі на больш ганаровыя месцы.

Сюды-ж прабіраўся ў натоўп адзін пажылы чалавек, вопратка якога выкрывала яго беднасць, а меч на баку, кінжал за поясам і залаты ланцуг на шыі паказвалі прэтэнзіі на знатнасць.

— Як ты смееш штурхаць нармандскага двараніна з шляхетнай фаміліі Мандыдз’е?

З такімі словамі ён звярнуўся да старога Ісаака, які на гэты раз багата адзеты, у раскошным плашчы, упрыгожаным мярэжамі і футраю, прабіраўся ў натоўпе, стараючыся