Цяжка апісаць жах, які авалодаў старым пры гэтай вестцы. Рукі яго бяссільна павіслі па баках, галава ўпала на грудзі.
— Слухай, Ісаак, што я табе скажу, — сказаў пілігрым, гледзячы на яго з жалем, — ты праў, што ўсяго баішся, успамінаючы, як прынцы і ўсякія дваране абыходзяцца з людзьмі, ад якіх яны хочуць выціснуць грошы. Але я табе кажу: уставай, і навучу цябе як пазбавіцца ад бяды. Ідзі з гэтага дома зараз жа, пакуль не прачнуліся слугі. Я правяду цябе
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстоўваць адсканаваную старонку ў якасці выявы, адрэдагуйце гэту старонку і замяніце "{{Няма выявы}}" на "{{Неапрацаваная выява|Айвенго (1934).pdf/39}}". У адваротным выпадку, калі вы можаце прадаставіць выяву, зрабіце гэта. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
патаемнымі сцежкамі праз лес, які мне гэтак-жа добра вядомы, як любому з лясных вартаўнікоў. Я цябе не пакіну,
пакуль не здам з рук на рукі каму-небудзь едучаму на турнір.
Пілігрым прайшоў у наступную каморку, дзе спаў свінапас Гурт.
— Уставай, Гурт, — сказаў пілігрым, — уставай хутчэй. Адамкні фортку задняй брамы і выпусці адсюль мяне і яўрэя. У нас не дазволена, каб госці выязджалі патаемна, — прагаварыў той, узняўшыся на адным локці і не ўстаючы з саломенага ложка.
— Як-бы та ні было, — сказаў пілігрым валадарна, — я думаю, што ты адамкнеш мне заднюю фортку.
З гэтымі словамі ён нагнуўся да лежачага свінапаса і прашаптаў яму нешта на вуха пасаксонску. Гурт ускочыў на
37