крыкнуў раптам свінапас, зноў павышаючы голас. — Вось так, добра іх, Фангс! Цяпер ты іх сабраў у кучу… Які-ж ты ў мяне малайчына!
— Гурт, — сказаў блазен, я ведаю, што ты мяне лічыш за дурня… Але цішэй, хто гэта нас не забывае?
— Ці не ўсёроўна табе, хто там едзе? — сказаў Гурт, які паспеў сабраць увесь свой статак і з дапомагаю Фангса гнаў яго удоўж аднае са змрочных прасек.
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстоўваць адсканаваную старонку ў якасці выявы, адрэдагуйце гэту старонку і замяніце "{{Няма выявы}}" на "{{Неапрацаваная выява|Айвенго (1934).pdf/11}}". У адваротным выпадку, калі вы можаце прадаставіць выяву, зрабіце гэта. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
— Не, усё-ж трэба паглядзець, якая там кампанія, — адказаў Вамба, — а можа яны едуць з чароўнага царства з даручэннем…
— А каб табе язык адсох! — сярдзіта перабіў яго свінапас. — Ахвота гаварыць такія рэчы, калі за колькі міль ад нас ужо разыграўся гром з маланкай! Паслухай, як там гудзе! А дождж які? Я з роду не бачыў улетку такіх буйных кропель. Паглядзі, ветру няма, а дубы трашчаць і стогнуць. Напэўна быць і тут навальніцы. Можаш прыкідвацца разумным чалавекам, калі ёсць ахвота, але на гэты раз павер мне на слова, і паспяшаймася дахаты перш чым наляціць навальніца. Уначы ў чыстым полі будзе сапраўдная бяда.
Гурт падняў доўгі кій, што ляжаў каля яго на траве, і пусціўся ў дарогу. Ён, спяшаючыся, ішоў да лесу, падганяючы з дапамогай Фангса ўвесь свой немілагучна рохкаючы статак.
9