Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

належыць. Калі польская дзяржава пойдзе супроць той сілы, якая яе парадзіла, супроць Рэвалюцыі і яе прынцыпаў, яна упадзе пад яе ударамі.

Беларускі селянін перажыў ліхо шляхоцкай няволі ад 1569—1772 г., перажыў ліхо царска- жандарскай няволі з 1772—1917 г. - перажыве і новатвораны (а па істоце вельмі стары!) польскі імперіалізм, хоць бы яго падпіралі дзесяць тысяч памешчыкаў, ў хаўрусе з правадырамі ура-патрыотычнага касьцельнага "соцыалізму".

Другая вымога, якую можна зазначыць ў стасунку адраджаючайся Беларусі да польскай дзяржавы, гэта поўнае няўмешваньне Польшчы ў справу беларускага адраджэньня. Яму ня трэба апякунаў. Яно здолее зьдзейсьніць свае мэты ўласнымі сіламі.

Проэкты "фэдэратыўнага аб'еднаньня" - найбольшае, што дае Беларусі польская думка (не дзяржава!) гэта тая самая "фэдэрацыя", якую пару гадоў таму проэктавала Расея і з-за якой Беларусь разыйшлася з Масквой. Пашто-ж было разыходзіцца з Масквой, калі тую-ж комбінацыю проэктуе Варшава? Пашто было разрываць дзяржаўные зьвязі і скідаць апошнее (фэдэратыўнае) ярмо расейскае, какі замест яго рыхтуецца новае польскае ярмо і куюцца ланцугі польскай "сувязі".

Беларускі вызвольчы рух імкнецца да стварэньня нацыональнай незалежнай дзяржавы. Толькі незалежная Беларуская Рэспубліка дасьць беларускаму народу можнасьць быць нацыональна свабодным, толькі ўласная самаістная дзяржава