Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

той моцны, творчы кляс, на каторы магла-б абаперціся адраджонная беларуская дзяржаўнасьць.

Беларускае селянства павінна зьявіцца тым аснаўным станам, які утрымае на сваіх плячох гэту вялікую будоўлю, — толькі адзіна гэты кляс здольны выканаць нагэтулькі цяжкую задачу.

Беларусь павінна быць дзяржавай працоўнага селянства. Калі Беларусь ня будзе дзяржавай селян, дык яна наагул ня будзе істнаваць як дзяржава.

На Беларусі німа другога стану апроч селянства, на які можа разрахоўваць дзяржаўная ўлада: нячысляны процэнт месцовага пролетаріату ня можа пацягнуць за сабой многамільённае жыхарства, хоць бы нават яму часова, пры дапамозе староннай сілы пашчасьціла устанавіць сваю дыктатуру на Беларусі. (Тое, што мы маем цяпер на Беларусі ў глыбокай меры ненормальна. Дзякуючы дапамозе Масквы і маскоўскай чырвонай арміі, на Беларусі пануе невыразны рэжым гаспадарства маленечкай партыі, лічучайся з партыйнай шпаргалкай, апрацаванай ў Маскве, і адсуваючай беларускае селянства далёка на другі, ці нават трэці плян. Ня дзіва, што гэткі парадак выклікае з боку селянства рашучую барацьбу супроць жменькі маскоўска-жыдоўскага пролетаpіaтy.)

Яшчэ ў меншай меры можа абаперціся беларуская ўлада на месцовым мешчанстве, дробнай сельскай шляхце і інтэллігэнцыі, — сілы ў палітычным значэньню вельмі невыразные і здольные