Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прадстаўнік польскага соцыалізму дзеліць беларускі народ па рэлігійнай азнацы і са ўсей сілай „соцыалістычных" аргумэнтаў бьець у грудзі Беларусі ласьне ў гэтым слабым месцу. Ён ведае, што рэлігійнае пытаньне, — гэта наша няшчасьце, наша гістарычная хвароба, і сьвядома карыстае з гэтага беларускага няшчасьця. Мы так сама пераконаны, што праз 10-20 гадоў беларускі селянін-каталік Горадзеншчыны і Віленшчыны пад уражаньнем жандарскай нагайкі, памешчыцкага прыгону і ксяндзоўскага казаньня „выкажа адпаведную волю" і заявіць сябе з дзеда-прадзеда палякам.

Да страты двох мільёнаў беларусаў заходных губэрній вядзе плян беларуска-польскага еднаньня.

ІІ. Адраджэньне нацыональнай культуры, разумеемай вузка, у форме адраджэньня мовы, літэратуры і навукі, становіць аднак толькі адну з мэт беларускага вызвольчага руху.

Нагэтулькі-ж важным заданьнем яго зьяўляюцца — соцыальнае вызваленьне працоўных мас Беларусі, экономічнае адраджэньне краю і, як вышэйшая праява нацыональнай свабоды, — ўзмацненьне самаістнай нацыональнай дзяржаўнасьці.

Ніводная з гэтых мэт ня будзе на Беларусі асягнена ў выпадку палітычнай залежнасьці яе ад сучаснай Польшчы.

Социальная вызваленьне мысьліцца намі як рэвалюцыйны процэс, што павінен асвабадзіць селянства ад яго прыгнечанага палажэньня ў крае, вырваць яго з рук жаброўства і стварыць з яго